by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(17) 373-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(17) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(17) 517-20-25

Дзеці з Украіны пацярпелі ў аварыі пад Камянцом

Беларускія медыкі аказваюць дапамагу украінскім дзецям

Брыгады беларускіх лекараў з Мінска і Брэста выехалі сёння раніцай у Камянецкі раён для аказання дапамогі дзецям, якія пацярпелі ў аварыі на трасе «Камянец-Шарашова-Свіслач».

Па папярэдніх дадзеных, у аварыі пацярпелі дзеці з украінскай каманды па футболе. Адно дзіця загінула, яшчэ шасцёра дзяцей з цяжкімі траўмамі былі дастаўлены ў Камянецкую цэнтральную раённую бальніцу. Ва ўсіх пацярпелых дыягнаставаны чэрапна-мазгавыя траўмы рознай ступені цяжкасці, а таксама пераломы і вывіхі. Адно дзіця знаходзіцца ў цяжкім стане і падлучаны да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Міністр аховы здароўя Валерый Малашка ўзяў сітуацыю на асабісты кантроль. "Лепшыя лекары Беларусі і ўсе неабходныя матэрыяльна-тэхнічныя рэсурсы задзейнічаны для аказання дапамогі пацярпелым у аварыі дзецям", - сказаў ён.

З Брэста ў Камянец прыбыла брыгада медыкаў у яе складзе - нейрахірург, траўматолаг, рэаніматолаг і іншыя спецыялісты, а з Мінска ў Камянец - дзіцячы траўматолаг, нейрахірург і дзіцячы анестэзіёлаг-рэаніматолаг. Для  вырашэння арганізацыйных пытанняў і кансультацыі ў Брэст накіраваўся і першы намеснік міністра аховы здароўя Дзмітрый Піневіч. Сёння частка пацярпелых дзяцей будзе перакладзеная ў Брэсцкую абласную бальніцу.

Аварыя адбылася сёння, 13 траўня, каля 07:00 гадзін на 54 км аўтадарогі Р-98 «Камянец-Шарашова-Свіслач», паблізу д.Мартынюки.

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя

13.05.2018
1818
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы