Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(17) 373-70-80Мінск:
(17) 285-00-10Брэсцкая вобласць:
(162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(212) 22-45-38Гомельская вобласць:
(232) 50-32-04Гродзенская вобласць
(152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(222) 32-23-42Мінская вобласць:
(17) 517-20-25100-годдзю РУП «БЕЛФАРМАЦЫЯ» прысвечана выстаўка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі
Нацыянальная бібліятэка Беларусі і РУП «БЕЛФАРМАЦЫЯ» прэзентуюць выставу «Шэсць стагоддзяў гісторыі медыцыны і фармацыі ў рарытэтах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі»
16 сакавіка 2022 г. а 12 гадзіне ў Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы, прымеркаванай да 100-годдзя ўтварэння РУП «БЕЛФАРМАЦЫЯ».
Развіццё ведаў аб медыцыне і фармацыі шырока адлюстроўвалася на старонках малавядомых кніг і выданняў, якія захоўваюцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. На выставе будзе прадстаўлена большасць кніг з фонду бібліятэкі па наступных раздзелах: лекавыя расліны (фармакагнозія); медыцына; аптэчная справа; вучэнне аб леках (фармакалогія).
Вялікую цікавасць прадстаўляюць кнігі, якія адлюстроўваюць развіццё аптэчнай справы ў розныя гістарычныя перыяды. Так, адным з самых старажытных экспанатаў з’яўляецца «Гербарый», які надрукаваў Петэр Шофер (Peter Schöffer) у Майнцы ў 1484 годзе. У кнізе апісаны і праілюстраваны 150 раслін. Гравюры (на дрэве) расфарбаваны ад рукі зялёным, жоўтым, чырвоным і сінім. Цікава, што кніга паходзіць са знакамітага нясвіжскага кнігазбору Радзівілаў. Асабліва значным выданнем па медыцыне з’яўляецца «Салернскі кодэкс здароўя». У ім аўтар іспанскі медык і алхімік Арнольд з Вілановы прадставіў у вершах медыцынскае крэда Салернскай школы ў галіне правільнага харчавання і прадухілення захворанняў.
РУП «БЕЛФАРМАЦЫЯ» – адно з самых буйнейшых фармацэўтычных арганізацый Беларусi, якая з’яўляецца неад’емнай часткай сістэмы аховы здароўя Рэспублікі Беларусі.
Выстава будзе працаваць у музеі кнігі (пам. 347) да 30 красавіка 2022 г.
Дата яе завяршэння можа быць зменена.
Тэлефоны для даведак: +375 17 293 27 81, +375 17 293 27 22, +375 17 293 27 79.