by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(17) 373-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(17) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(17) 517-20-25

Міністр правёў выязны прыём грамадзян у Бярозаўскім райвыканкаме

Міністр аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў правёў выязны прыём грамадзян у Бярозаўскім раённым выканаўчым камітэце. Ен прыняў шэраг заяўнікаў, сярод якіх былі не толькі жыхары Бярозы і Бярозаўскага раёна, але і жыхары іншых раёнаў Брэсцкай вобласці, а таксама жыхарка Гомеля.

photo_5195093932331700207_y.jpg

Аляксандр Хаджаеў: нягледзячы на тое, што шэраг пытанняў імкнуцца вырашыць на месцах, такая форма камунікацыі, як зварот да кіраўніка сістэмы, запатрабавана. На прыём прыехалі людзі са складанымі мэдычнымі гісторыямі. Былі зададзены пытанні па складаных сітуацыях – тут неабходна ўзаемадзеянне і падключэнне аднамаментна розных галін улады.

Пытанні, з якімі звярнуліся да міністра грамадзяне, датычыліся даступнасці і якасці аказання меддапамогі, забеспячэння медкадрамі, умоў работы ўрачоў, атрымання групы інваліднасці. Таксама заяўнікамі былі агучаны пытанні прапаганды здаровага ладу жыцця, правільнага харчавання, заняткаў фізічнай культурай і спортам. Па ўсіх пытаннях дадзены тлумачэнні, заўвагі і прапановы прыняты ў работу.

Аляксандр Хаджаеў: вядома, ніводны зварот па пытаннях здароўя не застанецца без увагі. Канструктыўныя прапановы, з якімі звяртаюцца да мяне жыхары краіны, дапамагаюць удасканальваць работу медыцынскай галіны.

У прыёме грамадзян таксама прынялі ўдзел старшыня Бярозаўскага райвыканкама Вячаслаў Мятліцкі, начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Брэсцкага абвыканкама Віктар Міхалоўскі, галоўны ўрач Бярозаўскай ЦРБ Нэлі Малейціна і начальнік аддзела зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб Міністэрства аховы здароўя Вольга Баравец.

photo_5195093932331700209_y.jpg

Таксама міністр наведаў шэраг аб'ектаў аховы здароўя, а з кіраўніцтвам раёна абмеркаваў пытаннi далейшага развіцця аховы здароўя Бярозаўскага раёна, забеспячэння аператыўнасці і даступнасці медыцынскай дапамогі.

Аляксандр Хаджаеў наведаў Бярозаўскую цэнтральную раённую бальніцу ім Э.Э. Вержбіцкага і паліклініку. Ва ўстановах аховы здароўя ён паразмаўляў з насельніцтвам і медыцынскімі работнікамі. У паліклініцы наведаў кабінет дыспансерызацыі. Тут ён абмеркаваў працэс прыёму грамадзян урачамі агульнай практыкі, задаваў пытанні аб ранняй выяўленасці анказахворванняў, цікавіўся працэсам правядзення кансультацый прафесарска-выкладчыцкага складу кафедры універсітэтаў. Пытанні даступнасці талонаў і кансультацый былі абмеркаваны з урачамі отарыналарынголагам і афтальмолагам. У педыятрычным аддзяленні кіраўнік галіны паразмаўляў з маленькімі пацыентамі і іх бацькамі.

Таксама міністр наведаў аддзяленне функцыянальнай дыягностыкі і стацыянар. Аляксандр Хаджаеў вывучыў даступнасць правядзення дыягнастычных даследаванняў у ЦРБ. У тым ліку яго цікавіла магчымасць правядзення КТ-даследаванняў – аб наяўнасці чэргаў і планавасці працэдур ён пагутарыў з урачамі і медыцынскімі сёстрамі.

Яшчэ адзін пункт наведвання – Бронагорскі ФАП. Міністр праверыў укамплектаванасць вырабамі медпрызначэння і наяўнасць асноўных лекавых сродкаў.

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя

04.02.2026
2761
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы