Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(17) 373-70-80Мінск:
(17) 285-00-10Брэсцкая вобласць:
(162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(212) 22-45-38Гомельская вобласць:
(232) 50-32-04Гродзенская вобласць
(152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(222) 32-23-42Мінская вобласць:
(17) 517-20-25Аляксандр Лукашэнка наведаў бальніцу ў Оршы
Прэзідэнту далажылі аб выніках работы ўстановы, аб арганізацыі планавай і экстранай меддапамогі, у тым ліку пацыентам з COVID-19.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што «сыдзе ковід, але трэба захаваць узровень зарплат медработнікам, якія ў іх зараз. Цяпер сярэдняя зарплата тых, хто працуе з ковід 2 тыс – 2 тыс. 500. Урачы павінны стаць лакаматывам па заробках сярод бюджэтнікаў, за імі падцягнем і настаўнікаў».

Адзначым, што Аршанская гарбальніца №1 імя Сямашкі ўваходзіць у склад Аршанскай цэнтральнай паліклінікі. Сюды ж уваходзяць амбулаторна-паліклінічныя арганізацыі (4 паліклінікі для дарослых і 2 для дзяцей, 2 спецдыспансеры, 13 амбулаторый урача агульнай практыкі, 23 фельчарска-акушэрскія пункты. А таксама - бальніцы №1 і №3, радзільны дом і 4 сельскія ўчастковыя бальніцы. Магутнасць стацыянараў – 1145 ложкаў.
Перапрафілявана ў звычайны рэжым 68 ложкаў. Цяпер у раёне 362 «кавідныя» койкі. Заняты з іх 325. Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў эфектыўнага расходавання сродкаў і аптымальнага падыходу ў рабоце медустаноў. «Усё павінна быць па-гаспадарску і аптымальна. Бальніцы, умоўна кажучы, не павінны ператварацца ў санаторыі і дамы адпачынку і ва ўмовах стацыянара пацыенты павінны знаходзіцца аптымальную колькасць часу. Трэба грошы траціць на заробак урачоў, іх прафесійны рост і тэхніку. Аперацыйныя павінны быць ідэальныя», – сказаў ён.

Як лічыць Аляксандр Лукашэнка, у краіне ўжо шмат пабудавана сучасных лячэбных устаноў. «Не трэба палацы будаваць. Мы іх ужо збудавалі. Таму трэба ўсё аптымальна выкарыстоўваць. Па-гаспадарску трэба. Трэба лічыць грошы, нават у ахове здароўя», – сказаў ён.
Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся ў галоўнага ўрача Аршанскага рэгіёну Сяргея Карака – ці хапае анестэзіёлагаў-рэаніматолагаў у рэгіёне. Галоўны урач адзначыў, што хапае, пры гэтым міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч адзначыў, што «па краіне ёсць недахоп гэтых спецыялістаў». Некаторыя спецыялісты, атрымаўшы бясплатную адукацыю ў Беларусі, з'язджаюць працаваць за мяжу. На думку Прэзідэнта, трэба знайсці вырашэнне гэтай праблемы. «Ты мне павінен унесці ў новым годзе прапанову. Прыйшоў ва ўніверсітэт вучыцца – прыйшоў, скончыў. Мы цябе рыхтавалі – адпрацуй 10 гадоў. Нам трэба паставіць усе кропкі над «i», – паставіў задачу Дзмітрыю Піневічу Прэзідэнт.

У бальніцы ў Оршы Аляксандр Лукашэнка наведаў аддзяленні рэанімацыі, ангіяграфіі і іншыя. Яны знаходзяцца ў новым корпусе бальніцы і працуюць для профільных пацыентаў. Загадчыкі аддзялення расказалі аб лячэнні пацыентаў, аснашчэнні сучасным медабсталяваннем.
Кіраўнік дзяржавы таксама азнаёміўся з лячэннем пацыентаў з каранавіруснай інфекцыяй. Па традыцыі сваіх наведванняў бальніц - ён прайшоў у «чырвоную зону» аддзяленняў рэанімацыі і пульманалогіі. Тут ён пагутарыў ва ўрачамі анестэзіёлагамі-рэаніматолагамі, а таксама з пацыентамі пульманалагічнага аддзялення. Тут ён яшчэ раз звярнуў увагу пацыентаў на тое, што пасля акрыяння абавязкова трэба весці здаровы лад жыцця, а таксама на тое, што любым пацыентам, асабліва тым, хто хварэе ковідам, патрэбна свежае паветра. «Выйдзіце адсюль, абавязкова ходзіце, дыхайце чыстым, свежым паветрам – гэтыя лепшыя лекі», – сказаў ён.

Па словах галоўнага ўрача Аршанскага раёна Сяргея Карака, «апошнім часам у раёне адзначаецца спад захворвання COVID-19, у лячэбных установах вызваляюцца койкі, а колькасць шпіталізаваных стала ніжэйшай, чым тых, хто выпісваецца. Мы ўчора спакойна выпісалі 72 чалавекі, 26 паступіла. Пасля вакцынацыі тут былі практычна адзінкі людзей, я ўжо не гавару пра рэанімацыю», – распавёў ён сёння Кіраўніку Дзяржавы.
Усе аграгарадкі павінны быць звязаны з раённымі цэнтрамі добрымі дарогамі. На гэта звярнуў увагу Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з работнікамі аршанскай гарадской бальніцы № 1 імя Сямашкі. Адзін з медыкаў адзначыў, што Орша пашыраецца, але дарогі не ўсюды прыведзены ў парадак. Напрыклад, ёсць праблема з дарогай, якая вядзе да чыгуначнага вакзала ў раёне Усходні, асабліва гэта адчуваецца ў гадзіну пік.

«Я думаю, мы вырашым гэтую праблему. Гэта не такая вялікая праблема», – запэўніў Аляксандр Лукашэнка. Як далажылі гарадскія ўлады, гэтым пытаннем у горадзе займаюцца, ужо распрацоўваецца праектная дакументацыя.
Прэзідэнт адзначыў: пакуль у краіне будавалі буйныя трасы рэспубліканскага і міжнароднага значэння, мясцовыя дарогі засталіся ў баку. Цяпер трэба заняцца імі. Прэзідэнт падкрэсліў: усе аграгарадкі павінны быць звязаны добрымі дарогамі з раённымі цэнтрамі, а тыя – з абласнымі.
Аляксандр Лукашэнка паабяцаў таксама аказаць садзейнічанне аршанскай бальніцы ў набыцці апарата МРТ.
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя