by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(17) 373-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(17) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(17) 517-20-25

Аляксандр Лукашэнка: вірус, на жаль, нікуды не сыдзе ў бліжэйшыя гады

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў ААТ «БелВітуніфарм» ў Віцебскім раёне, дзе плануецца арганізаваць вытворчасць беларускай вакцыны ад COVID-19.

«Вірус, на жаль, нікуды не сыдзе ў бліжэйшыя гады. Наколькi я разумею – гэта бясспрэчна. На планеце ўжо больш за 7 млрд. чалавек. Пры гэтым заходнія вытворцы заявілі, што падымаюць цану на вакцыну. Адсюль выснова – попыт на гэты тавар будзе, і вельмі значны. Не прасьпіце, разгорнемся – значыць хутка атрымаем вытворчасць з экспартным патэнцыялам на сотні мільёнаў даляраў», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён звярнуў увагу, што пераламаць эканоміку і яе законы не атрымалася ні ў каго. «Ніколі наогул прыродныя, эканамічныя законы чалавецтву пераламаць не ўдавалася», – сказаў ён. Прэзідэнт адзначыў, што Беларусь ужо выдаткавала на барацьбу з Кавідам толькі бюджэтных грошай $750-800 млн. Плюс амаль столькі – самі арганізацыі ўсіх формаў уласнасці.

На нарадзе Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз падкрэсліў: прымусовай вакцынацыі ад COVID-19 у Беларусі быць не павінна! «Ніякай гвалтоўнай вакцынацыі. Катэгарычна папярэджваю. Добраахвотная вакцынацыя. Хоча чалавек вакцынавацца – хай вакцынуюць, не хоча – не трэба», – заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Разам з тым, як адзначыў Прэзідэнт, ёсць пэўныя катэгорыі людзей, якіх трэба не прымушаць, а папрасіць. Гэта, напрыклад, урачы або работнікі гандлю. Паводле яго слоў, «наша небагатая краіна ўклала рэсурсы па ўсіх напрамках – надбаўкі урачам, закупка лекаў і вакцын, арганізацыя вытворчасці масак, сродкаў дэзінфекцыі. Мы бясплатна прышчапляем сваё насельніцтва і за невялікія грошы прымаем на прышчэпку ўсіх жадаючых замежнікаў», – адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што па сутнасці, засталася адна нявырашаная задача – атрыманне ўласнай вакцыны. У гэтым плане прынятыя неабходныя дакументы, у тым ліку на ўзроўні Кіраўніка дзяржавы.

«У гэты няпросты час за кошт іншых напрамкаў мы знайшлі Br10 млн. (гэта толькі на першы этап) інавацыйных грошай і бюджэтных сродкаў у карысць Міністэрства аховы здароўя і Акадэміі навук. Засталося галоўнае – вынік і ў заяўленыя тэрміны!», – сказаў ён.

Як было адзначана на нарадзе – для вытворчасці вакцыны «БелВітуніфарм» збіраецца пабудаваць новы корпус, тэрыторыя для гэтага ўжо падрыхтавана. Прыбыўшы на прадпрыемства, Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся, як будзе арганізавана вытворчасць вакцыны ад каронавiруса, якія прадпрыемствы будуць задзейнічаны ў гэтай працы і на якіх этапах. «Нам жа сёння трэба лячыць COVID-19, а заўтра – іншую заразу. Каб мы маглі, атрымаўшы вакцыну, тут жа яе і размножыць, вырабіць ў большай колькасці», – адзначыў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы сказаў, што цяпер у свеце асаблівай папулярнасцю карыстаюцца расійская і кітайская вакцыны ад COVID-19. Ён падкрэсліў, што і беларуская вакцына павінна мець высокую эфектыўнасць. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што яго наведванне кампаніі «БелВітуніфарм» планавалася даўно, так як гэта адна з патэнцыйных пляцовак для вытворчасці вакцыны: «Сёння, здаецца, усё гатова для таго, каб разгортваць працу. Ці так гэта, паслухаем. Для віцяблян выбар менавіта гэтага прадпрыемства для вытворчасці беларускай вакцыны – гэта не толькі каласальная адказнасць, але і велізарны імпульс для развіцця ўсяго Віцебскага рэгіёну».

 Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя 

12.08.2021
1157
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы