Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(17) 373-70-80Мінск:
(17) 285-00-10Брэсцкая вобласць:
(162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(212) 22-45-38Гомельская вобласць:
(232) 50-32-04Гродзенская вобласць
(152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(222) 32-23-42Мінская вобласць:
(17) 517-20-25Беларусь падтрымлівае рашэнне ВАЗ аб распрацоўцы рамачнай канвенцыі па прадухіленні пандэмій
Беларусь падтрымлівае рашэнне ВАЗ аб «запуску» міжурадавага працэсу па распрацоўцы рамачнай канвенцыі па прадухіленні пандэмій, забеспячэнні гатоўнасці да іх і прыняцці мер рэагавання. Аб гэтым расказаў міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Піневіч, выступаючы сёння на 150-й сесіі Выканаўчага камітэта Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, якая праходзіць 24 студзеня ў Жэневе.
Паводле слоў міністра, «мы гатовы актыўна і канструктыўна ўдзельнічаць у маючым адбыцца працэсе». Дзмітрый Піневіч расказаў аб рабоце спецыялістаў на нацыянальным узроўні па пераадоленні пандэміі COVID-19. «Мы па-ранейшаму перакананыя ў тым, што нацыянальны кантэкст з'яўляецца вызначальным фактарам пры выпрацоўцы адказу на пандэмію. Беларусь выбрала сваю ўласную лінію паводзін. Галоўны вынік у тым, што мы ў аптымальнай меры захавалі жыццядзейнасць дзяржавы, перш за ўсё, яе эканомікі, але пры гэтым забяспечылі максімальную абарону насельніцтва. Сёння мы працягваем надаваць першарадную ўвагу гэтаму напрамку. У краіне працягваецца актыўная кампанія па вакцынацыі. Працягнута распрацоўка ўласнай вакцыны», – распавёў Дзмітрый Піневіч.
Ён таксама падзякаваў Генеральнаму дырэктару Тэдросу Аданому Гебрэесусу за яго рознабаковы даклад на пасяджэнні выканкама. «У сучасным турбулентным свеце тэма грамадскай аховы здароўя стала асабліва актуальнай. Сапраўды, нявырашаныя або ўзнікаючыя выклікі ў галіне аховы здароўя толькі абвастраюць негатыўныя тэндэнцыі ў глабальнай палітыцы і ўскладняюць працэсы ўстойлівага развіцця. Мы вітаем шматгадовыя намаганні гендырэктара па адаптацыі СААЗ да сучасных рэалій», – сказаў Дзмітрый Піневіч.
Даведачна:
ВАЗ – Сусветная асамблея аховы здароўя. У маі 2021 года на пасяджэнні 74-й сесіі Сусветнай асамблеі аховы здароўя Беларусь была абрана ў склад Выканаўчага камітэта СААЗ на перыяд 2021-2024 гг. Выканаўчы камітэт (Executive Board) з'яўляецца ключавым дырэктыўным органам СААЗ. У яго ўваходзяць 34 эксперты, як правіла, на ўзроўні кіраўнікоў органаў аховы здароўя, якія прадстаўляюць дзяржавы-члены СААЗ і выбіраюцца на 3-гадовы перыяд.
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя