Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(17) 373-70-80Мінск:
(17) 285-00-10Брэсцкая вобласць:
(162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(212) 22-45-38Гомельская вобласць:
(232) 50-32-04Гродзенская вобласць
(152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(222) 32-23-42Мінская вобласць:
(17) 517-20-25Члены Маладзёжнага савета наведалі лабараторыi ЦЭВА
З тым, як праходзіць працэс экспертызы і выпрабаванняў лекавых прэпаратаў, 15 красавіка пазнаёміліся сябры Маладзёжнага савета пры Міністэрстве аховы здароўя РБ.
Удзельнікі Маладзёжнага савета наведалі РУП «Цэнтр экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя». Экскурсію для будучых калег правёў дырэктар цэнтра Дзмітрый Грынько. Ён расказаў аб мэтах і задачах цэнтра, асноўных прынцыпах і этапах экспертызы лекавых сродкаў і медыцынскіх вырабаў. Разуменне працэсу экспертызы вельмі важнае для працы практыкуючых медыкаў, так што пытанняў пасля наведвання лабараторый у моладзі было шмат.

Адзначым, што мерапрыемства завяршылася ўрачыстай часткай - прыёмам у шэрагі новых сяброў грамадскай арганізацыі. На сустрэчы начальнік аддзела навукі Міністэрства аховы здароўя Маргарыта Досіна ўручыла новым членам савета пасведчанні і памятныя падарункі.
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя