Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(17) 373-70-80Мінск:
(17) 285-00-10Брэсцкая вобласць:
(162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(212) 22-45-38Гомельская вобласць:
(232) 50-32-04Гродзенская вобласць
(152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(222) 32-23-42Мінская вобласць:
(17) 517-20-25Эксперты абмеркавалі праблемы дзяцей
Праблемы сэксуальнай эксплуатацыі дзяцей абмеркавалі эксперты розных міністэрстваў
За апошнія 5 гадоў у Беларусі, па дадзеных Міністэрства ўнутраных спраў, колькасць устаноўленых фактаў сэксуальнага гвалту над дзецьмі вырасла ў 15 разоў. Колькасць ахвяр такіх злачынстваў - амаль у 4 разы. Аб мерах процідзеяння сэксуальнай эксплуатацыі дзяцей 14 сакавіка ішла гаворка на сустрэчы з журналістамі экспертаў МУС, Міністэрства аховы здароўя і Мінадукацыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры.
Сярод усіх злачынстваў, звязаных з гандлем людзьмі, удзельная вага педафіліі складае практычна 40%. Значная частка такіх правапарушэнняў здзяйсняецца, у тым ліку, бацькамі або апекунамі, а таксама педагогамі і медпрацаўнікамі, чыя дзейнасць звязана з выхаваннем, адукацыяй і аказаннем медыцынскай дапамогі дзецям, а таксама раней судзімымі.
Начальнік галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС Беларусі Генадзь Казакевіч: «Латэнтнасьць педафіліі дазваляем вінаватым і іх ахвярам доўгі час заставацца па-за полем праваахоўнікаў. І галоўная прычына падобнай сітуацыі - замоўчванне падобных фактаў бацькамi або самімі дзецьмі».
У цесным кантакце з МУС па папярэджанні і выяўлення злачынстваў сэксуальнага характару ў дачыненні да дзяцей працуе і Міністэрства аховы здароўя.
Галоўны пазаштатны дзіцячы гінеколаг Міністэрства аховы здароўя, асістэнт кафедры акушэрства і гінекалогіі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі Аксана Кудзіна: «Прадугледжаны прафілактычныя агляды спецыялістамі, падчас якіх магчыма выяўленне пачатковых этапаў альбо «маркераў»таго, што ў дачыненьні да дзіцяці праводзяцца нейкія супрацьпраўныя дзеянні, або ёсць бачныя прыкметы гвалту, у тым ліку сэксуальнага».
Лепшы спосаб абараніць дзіця ад гвалту - гэта ўзброіць яго ведамі, упэўнена галоўны пазаштатны дзіцячы псіхіятр Міністэрства аховы здароўя, намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай частцы Мінскага гарадскога клінічнага дзіцячага псіханеўралагічнага дыспансера Вольга Літвінава.
Вольга Літвінава: «У нашай краіне створана сетка тэлефонаў даверу для дзяцей і падлеткаў, якія ёсць у кожным рэгіёне. Кансультацыі праводзяцца на ананімнай аснове і кругласутачна. У год прымаецца ад 4 да 6 тыс. Такіх званкоў. Акрамя гэтага, з 1 снежня 2017 года ў Беларусі адкрыта агульнанацыянальная дзіцячая тэлефонная лінія. Працуе яна 24 гадзіны ў суткі, а кансультацыі праводзяцца ананімна».
Тэлефон агульнанацыянальнай дзіцячай тэлефоннай лініі: 8- 801-100-16-11. Звяртацца па кансультацыю могуць як дзеці, так і дарослыя.
Падрабязнасці на 24health.by