by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(17) 373-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(17) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(17) 517-20-25

Еўрапейская канферэнцыя СААЗ па выкарыстанні лічбавых рашэнняў у мэтах барацьбы з НІЗ праходзіць у Маскве

Міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Піневіч 14 снежня выступіў на Еўрапейскай канферэнцыі СААЗ па выкарыстанні лічбавых рашэнняў у мэтах барацьбы з НІЗ.

photo_2021-12-14_10-10-00.jpg

Мерапрыемства праходзіць 14-15 снежня ў Маскве (Расія). Арганiзатар мерапрыемства – Міністэрства аховы здароўя Расійскай Федэрацыі сумесна з Еўрапейскім офісам СААЗ. Гэта інтэрактыўная канферэнцыя праводзіцца ў гібрыдным фармаце. На канферэнцыі прадстаўлены прыклады работы шэрагу краін, устаноў, якія з'яўляюцца лідэрамі ў сферы выкарыстання вялікіх даных, індустрыі лічбавай аховы здароўя.

Дзмітрый Піневіч у сваім выступленні выказаў словы падзякі Еўрапейскаму рэгіянальнаму бюро СААЗ і асабіста Доктару Хансу Клюге за падтрымку, якая аказваецца Міністэрству аховы здароўя Беларусі на працягу апошніх гадоў, як па пытаннях, звязаных з пандэміяй COVID-19, так і ў больш традыцыйных сферах супрацоўніцтва.

Цяжар неінфекцыйных захворванняў, які расце, уяўляе сабой адну з самых вялікіх небяспек для здароўя чалавецтва, лічыць Дзмітрый Піневіч. Усведамленне гэтай пагрозы прывяло СААЗ да неабходнасці павысіць прыярытэтнасць праграм па прафілактыцы, кантролі і маніторынгу распаўсюджвання неінфекцыйных захворванняў. Вядома больш за 400 фактараў рызыкі НІЗ. З іх можна вылучыць тыя, якія паддаюцца змене паводніцкіх фактараў рызыкі: курэнне, нізкая фізічная актыўнасць, нерацыянальнае харчаванне, злоўжыванне алкаголем і г.д.

«У 2020 годзе ў нашай краіне ў рамках рэалізацыі праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Прафілактыка неінфекцыйных захворванняў, прасоўванне здаровага ладу жыцця і падтрымка мадэрнізацыі сістэмы аховы здароўя ў Рэспубліцы Беларусь» (праект БЕЛМЕД), завершана маштабнае даследаванне STEPS распаўсюджанасці фактараў рызыкі неінфекцыйных захворванняў» – распавёў міністр.

«Пандэмія COVID-19 значна паўплывала на медыцыну. Сістэмы аховы здароўя ўсяго свету, у тым ліку Беларусі, сутыкнуліся з крызісам, і мы маглі ў рэжыме рэальнага часу назіраць – наколькі эфектыўна праяўляе сябе палітыка аховы здароўя ў той ці іншай краіне. Уплыў пандэміі на ахову здароўя расцэньваецца ў большай ступені як негатыўны, аднак у гэтай з'явы ёсць і станоўчы бок», – сказаў ён. Як вядома, падкрэсліў Дзмітрый Піневіч, «дыстанцыяванне і дысцыпліна – найважнейшыя задачы ва ўмовах пандэміі. Пры гэтым, ахова здароўя – адна з тых сфер, дзе лічбавізацыя ідзе павольнымі тэмпамі. Ратуючы самае каштоўнае ў свеце – чалавечае жыццё, ахова здароўя з асцярожнасцю прымае новаўвядзенні. Гэта абумоўлена спецыфікай працы, неабходнасцю абароны не толькі персанальных дадзеных, але і медыцынскай інфармацыі, якая складае медычную таямніцу. Аднак, у перыяд пандэміі, выкліканай COVID-19, лекарам прыйшлося хутчэй адаптавацца да сітуацыі і максімальна выкарыстоўваць тэхнічныя магчымасці для аказання медыцынскай дапамогі пацыента».

Паводле слоў  Дзмітрыя Піневіча, спецыялісты-практыкі сталі прымяняць бескантактавыя метады аказання меддапамогі пацыентам, пачынаючы з маніторынгу лёгкіх выпадкаў дома і заканчваючы персаналізаваным доглядам пацыентаў пасля выпіскі з бальніц.

«У Беларусi пандэмія COVID-19 прымусіла зірнуць на тэлемедыцыну пад новым кутом і ў значнай меры паскорыць яе ўкараненне ў практычную ахову здароўя. Калі за першае паўгоддзе 2019 года было выканана 9042 кансультацыі, то ўжо ў першым паўгоддзі 2020 года колькасць выкананых кансультацый павялічылася на 60,6% (у параўнанні з першым паўгоддзем 2019 года) і склала 14518, а за першае паўгоддзе 2021 года – 18 056 ( у 2 разы у параўнанні з першым паўгоддзем 2019 года)», – распавёў Дзмітрый Піневіч.

photo_2021-12-14_11-58-18.jpg

Пандэмія COVID-19 унесла свае карэктывы і садзейнічала ўнясенню змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб ахове здароўя», якія даюць магчымасць арганізаваць узаемадзеянне ўрача з пацыентам з выкарыстаннем тэлемедыцынскіх тэхналогій.

Яшчэ адной лічбавай тэхналогіяй, якая актыўна выкарыстоўваецца ў перыяд пандэміі COVID-19, стаў «Электронны рэцэпт».

«У нашай краіне гэтая сістэма ўстаноўлена ва ўсіх арганізацыях аховы здароўя, аптэках дзяржаўнай і прыватнай форм уласнасці. Калі ў першым паўгоддзі 2019 года ў аптэках было адпушчана 1386289 рэцэптаў, то ўжо ў першым паўгоддзі 2020 года – 1797995 (рост на 31,4% у параўнанні з першым паўгоддзем 2019 года), а ў першым паўгоддзі 2021 года – 2105217 (павелічэнне – на 53,9% у параўнанні з першым паўгоддзем 2019 года)», – распавёў міністр.

Адзначым, што мэта канферэнцыі – абмеркаваць перавагі і недахопы новых тэхналогій з пункту гледжання грамадскай аховы здароўя, а таксама прадставіць доказную базу адносна магчымасцяў іх шырокамаштабнага ўкаранення ў сферы барацьбы з неінфекцыйнымі захворваннямі (НІЗ).

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя

14.12.2021
555
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы