Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(17) 373-70-80Мінск:
(17) 285-00-10Брэсцкая вобласць:
(162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(212) 22-45-38Гомельская вобласць:
(232) 50-32-04Гродзенская вобласць
(152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(222) 32-23-42Мінская вобласць:
(17) 517-20-25Выніковая калегія галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама
Вынікі дзейнасці арганізацый, падпарадкаваных галоўнаму ўпраўленню аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама, у 2021 годзе і асноўныя напрамкі дзейнасці ў 2022 годзе абмеркавалі на пашыраным пасяджэнні выніковай калегіі галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама.

Удзел у мерапрыемстве прынялі старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік, памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гродзенскай вобласці Юрый Караеў, старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Ігар Жук, намеснік міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Барыс Андрасюк, начальнік галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама вобласці Анатоль Дарожка, старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі БПРЗ Уладзіслаў Галяк, першы прарэктар Гродзенскага медуніверсітэта Віталь Вараб'ёў.
Як адзначыў, выступаючы на пасяджэнні калегіі, Уладзімір Каранік «у вельмі няпростым 2021 годзе, абумоўленым пандэміяй каранавіруса, сістэма аховы здароўя вобласці не толькі забяспечыла якасную і даступную медыцынскую дапамогу пацыентам з інфекцыйнай паталогіяй, але і не спыніла ні на секунду аказанне планавай меддапамогі».

Ён таксама расказаў, што «ў поўным аб'ёме атрымалі дапамогу пацыенты з анкалагічнымі, кардыялагічнымі і іншымі захворваннямі. Гэта адно з самых вялікіх дасягненняў сістэмы аховы здароўя вобласці, а таксама пацверджанне таму, што, нягледзячы на ўсе цяжкасці, медыцынская сфера спрацавала стабільна». Уладзімір Каранік лічыць, што 2021 год – быў знакавы яшчэ і таму, што ўдалося мадэрнізаваць і істотна палепшыць матэрыяльна-тэхнічную базу медыцынскіх устаноў. Сістэма аховы здароўя стала развіваецца, вядзецца будаўніцтва і праектаванне новых медыцынскіх устаноў. Улічваючы дастойны кадравы патэнцыял, пастаянную ўвагу дзяржавы, можна з упэўненасцю глядзець у будучыню і канстатаваць, што сістэма аховы здароўя і ў далейшым забяспечыць даступную і якасную медыцынскую дапамогу і прадоўжыць работу па пастаяннаму ўдасканаленню матэрыяльна-тэхнічнай базы.
У першую чаргу сістэма аховы здароўя Гродзенскага рэгіёну плануе выканаць задачу, пастаўленую Кіраўніком дзяржавы ў час Паслання да народа і парламента, па паляпшэнню паказчыкаў дэмаграфічнай бяспекі. У прыярытэце – зрабіць акцэнт на раннюю дыягностыку. Пытанне аб тым, як будзе арганізавана ажыццяўленне дыягностыкі і прафілактычных аглядаў, зараз прапрацоўваецца.

Падводзячы вынікі года, Людміла Кеда падкрэсліла, што важна працягнуць мерапрыемствы па стварэнні гнуткай сістэмы аховы здароўя. Таксама будзе падтрымлівацца дасягнуты ўзровень таго досведу і напрацовак, якія набыты ў працы з пацыентамі з інфекцыяй Covid-19. Асобнай увагі заслугоўваюць новаўвядзенні, якія ўкаранёны падчас цяперашняга ўздыму захворвання каранавірусам».
Паводле яе слоў, «у планах на будучы год – удасканаленне матэрыяльна-тэхнічнай базы. Будзе прадоўжана перааснашчэнне парка машын хуткай медыцынскай дапамогі, прадоўжыцца абнаўленне парку лапараскапічнага абсталявання, парку ультрагукавых апаратаў, рэнтгенаўскага абсталявання і ўсіх асноўных пазіцый, неабходных для забеспячэння якаснай дыягностыкі захворванняў пацыентаў. Акрамя таго, працягнецца будаўніцтва аб'ектаў аховы здароўя. У 2021 годзе было ўведзена 7 такіх аб'ектаў, працягваюцца работы на анкалагічным дыспансеры, на шэрагу іншых аб'ектаў будаўніцтва».
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя
Фота прэс-службы Гродзенскага аблвыканкама