by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(17) 373-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(17) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(17) 517-20-25

Лепшых медработнікаў Гомельшчыны ўшаноўвалі ў абласным грамадска-культурным цэнтры

Медыцынскіх работнікаў Гомельскай вобласці напярэдадні прафесійнага свята ўшаноўвалі сёння ў абласным грамадска-культурным цэнтры.

01_Гомель_01.jpg

Высокія ўзнагароды медработнікам уручыў і павіншаваў спецыялістаў галіны са святам памочнік Прэзідэнта-інспектар па Гомельскай вобласці Мікалай Рагашчук. Ён падкрэсліў: кіраўнік беларускай дзяржавы ўдзяляе вялікую ўвагу сферы аховы здароўя, так «у мінулым годзе Br31 млн затрачаны на рэканструкцыю ўстаноў аховы здароўя вобласці. Больш як Br19 млн. – на капрамонт. Больш за Br16 млн накіравана на набыццё абсталявання і машын хуткай медыцынскай дапамогі». У цэлым жа на сферу аховы здароўя ў мінулым годзе з абласнога бюджэту было накіравана звыш Br1 млрд. Практычна столькі ж чакаецца і сёлета.

Намеснік міністра аховы здароўя Барыс Андрасюк звярнуў увагу, што за два апошнія пандэмійныя гады медработнікі прарабілі вялікую і небяспечную працу і спрацавалі зладжана і прафесійна. «Вы з годнасцю перамаглі гэту бяду і прадаўжаеце працаваць на карысць краіны, на карысць вобласці, на карысць здароўя людзей», – падкрэсліў ён. Па словах Барыса Андрасюка, прыярытэт на бліжэйшую будучыню – гэта мадэрнізацыя сферы аховы здароўя, павышэнне заработнай платы медыкаў, укараненне найноўшых тэхналогій, мадэрнізацыя існуючых і пры неабходнасці будаўніцтва новых клінік.

Як было агучана на сходзе, працягваецца рэканструкцыя і аснашчэнне нашых устаноў аховы здароўя Гомельшчыны. Сёлета яшчэ будуць пастаўлены тры камп'ютарныя тамографы – у Брагіне, Жыткавічах, Рагачове. Будзе ўведзены новы корпус Гомельскай гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі і іншыя аб'екты, якія будуюцца за рахунак бюджэту.

02_Гомель_02.jpg

Падзяку за працу, цярпенне, прафесіяналізм накіраваў медработнікам намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Прывалаў. Ён выказаў упэўненасць, што з усімі задачамі, якія стаяць перад галіной, калектыў медработнікаў рэгіёна абавязкова справіцца.

Начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама Мікалай Кудзеньчук адзначыў, што «ў апошнія гады медыцына Гомельскай вобласці зрабіла вялікі рывок наперад. Сітуацыя, якая ўзнікла з COVID-19, дазволіла пераўзброіцца і расставіць прыярытэты. Так, былі закуплены камп'ютарныя тамографы, рэнтгенаапараты, аўтамабілі хуткай медыцынскай дапамогі, удасканальвалася матэрыяльна-тэхнічная база, уведзены шэраг аб'ектаў. Прыйшла бяда – гэта вопыт. Мы ведаем, як змагацца з інфекцыйнымі захворваннямі, ведаем наступствы інфекцыйных захворванняў і, адпаведна, удзяляем прыярытэтную ўвагу аказанню спецыялізаванай дапамогі. У прыярытэце і прафілактыка, таму дыспансерызацыі насельніцтва надаецца таксама належная ўвага».

На ўрачыстым сходзе ўзнагароды ўручылі найлепшым прадстаўнікам галіны.

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя

15.06.2022
133
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы