by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(17) 373-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(17) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(17) 517-20-25

Лепшых медработнікаў і ветэранаў аховы здароўя Магілёўскай вобласці ўшаноўвалі ў Палацы культуры

Больш за 60 медработнікам Магілёўскай вобласці ўручаны 17 чэрвеня падзякі і ганаровыя граматы прэм'ер-міністра, Міністэрства аховы здароўя, аблвыканкама, гарвыканкама, абласнога Савета дэпутатаў, ЦК прафсаюза работнікаў аховы здароўя, нагрудныя знакі «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь».

На ўрачыстым вечары прагучала шмат добрых слоў у адрас медыкаў і адбылося ўшанаванне лепшых. Для віншавання і правядзення цырымоніі ўзнагароджання на сцэну ўзнімаліся – намеснік старшыні магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка, начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі Аляксей Шчарбінскі; першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Ірына Ляховіч; член Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Уладзімір Гацко; дэпутат Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Ніпатрук.

03_photo_2022-06-18_09-29-02 (2).jpg

Валерый Малашка сказаў, што «я дзякую кожнаму з вас за вашу працу, за тыя поспехі, якія ёсць у аховы здароўя Магілёўскай вобласці. Гэта і самая нізкая дзіцячая смяротнасць, самая нізкая смяротнасць сярод працаздольнага насельніцтва. Гэта карпатлівая і штодзённая праца».

Таксама намеснік старшыні аблвыканкама зазначыў, што «вельмі важна, што кіраўніцтва вобласці працягвае працу па мадэрнізацыі ўстаноў аховы здароўя. Працягваецца рэканструкцыя Слаўгарадскай ЦРБ, будуем інфекцыйны корпус Магілёўскай бальніцы №1. Я спадзяюся, што ўжо ў снежні гэтага года мы ўвядзем у строй новы корпус Магілёўскага абласнога анкалагічнага дыспансера. Напярэдадні прафесійнага свята жадаю ўсім дабрабыту, здароўя кожнаму з вас, вашым сем'ям і калектывам».

01photo_2022-06-18_09-29-02.jpg

Павіншаваў медыкаў Магілёўскай вобласці і Аляксей Шчарбінскі. Ён зазначыў, што «Магілёў і Магілёўская вобласць адрозніваюцца ад іншых раёнаў і абласцей нашай краіны. У першую чаргу гэта датычыцца паляпшэння матэрыяльна-тэхнічнай базы. Летась пачаў працаваць маштабны кардыялагічны і кардыяхірургічны карпусы на базе абласной клінічнай бальніцы. У гэтым годзе мы плануем пашырэнне Магілёўскага абласнога анкалагічнага дыспансера, увядзенне ў эксплуатацыю інфекцыйнага корпуса Магілёўскай бальніцы №1. Тры такія магутныя і знакавыя аб'екты, якія актуальныя на сённяшні дзень. У гэтым плане Магілёў выгадна адрозніваецца і дэманструе поспехі».

Апроч уручэння заслужаных узнагарод для ўдзельнікаў мерапрыемства падрыхтавалі святочны канцэрт.

04_photo_2022-06-18_09-29-05.jpg

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя

17.06.2022
196
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы