Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(17) 373-70-80Мінск:
(17) 285-00-10Брэсцкая вобласць:
(162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(212) 22-45-38Гомельская вобласць:
(232) 50-32-04Гродзенская вобласць
(152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(222) 32-23-42Мінская вобласць:
(17) 517-20-25Лепшых работнікаў фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці Беларусі ўшаноўвалі сёння ў Палацы Рэспублікі
Напярэдадні прафесійнага свята, якое адзначаецца 15 кастрычніка, тут адбылася святочная цырымонія ўручэння ўзнагарод Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Урада, Міністэрства аховы здароўя, галіновага прафсаюза і холдынгу «Белфармпрам». На сцэну Палаца Рэспублікі ўзняліся 40 найлепшых работнікаў галіны.
Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Ермаловіч абвясціў прывітальны адрас Кіраўніка дзяржавы работнікам фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці Беларусі.

Віншуючы калег са святам, міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч зазначыў, што «праца работнікаў фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці Беларусі робіць унёсак у развіццё высокіх тэхналогій у ахове здароўя. Вашай працай забяспечваецца нацыянальная бяспека, таму што наяўнасць лекавых сродкаў у краіне – гэта сінонім нацыянальнай бяспекі. Кіраўнік дзяржавы нам аб гэтым не раз гаварыў яшчэ да моманту наступлення той турбулентнасці, у якой мы з вамі зараз, на жаль, жывем. І тое, што мы перажылі гэтыя кавідныя гады, шмат у чым гэта дзякуючы працы нашай галіны».
Дзмітрый Піневіч падкрэсліў, што дасягненні айчыннай аховы здароўя, у тым ліку высокія тэхналогіі, ёсць у арсенала медыцынскіх работнікаў дзякуючы рабоце фармгаліны. «Важна адказваць на выклікі сучаснасці вытворчасцю новых прэпаратаў для розных відаў аказання меддапамогі. На шчасце, цэхі беларускіх фармпрадпрыемстваў працуюць амаль у кругласутачным рэжыме», – заўважыў ён.
Як адзначыў старшыня БПРЗ Вячаслаў Шыла, сучасныя беларускія прэпараты дастойна канкурыруюць з імпартнай прадукцыяй, дапамагаюць у прафілактыцы і лячэнні сур'ёзных захворванняў. «Упэўнена трымаючы высокую планку ўстойлівага развіцця і канкурэнтаздольнасці галіны, павялічваючы долю медыкаментаў і медвырабаў уласнай вытворчасці, пашыраючы іх наменклатуру, вы ўмацоўваеце беларускую эканоміку», – падкрэсліў ён.
Віншуючы спецыялістаў галіны са святам, генеральны дырэктар РУП «Кіруючая кампанія холдынгу «Белфармпрам» Сяргей Казакевіч адзначыў, што прадстаўнікі прадпрыемстваў фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці, якія знаходзяцца ў зале – гэта лепшыя спецыялісты краіны, якія ўнеслі значны асабісты ўклад у развіццё фармпрамысловасці і менавіта дзякуючы іх веданню, вопыту і напрацоўкам забяспечваюцца лекавымі сродкамі мільёны грамадзян Беларусі.
Як адзначыў Сяргей Казакевіч у гутарцы з журналістамі, «стварэнне біятэхналагічных прэпаратаў, айчынных субстанцый і вытворчасць вакцын групы «Спутнік» – у ліку перспектыўных напрамкаў развіцця айчыннай фармацэўтычнай прамысловасці».
Таксама гендырэктар холдынгу распавёў, што «ёсць нішы, якія намі да канца не асвоены, напрыклад, сучасныя біятэхналагічныя прэпараты на аснове моноклональных антыцелаў. Сёння такіх прэпаратаў беларускай вытворчасці пакуль няма, але мы працуем ужо над гэтым. І неўзабаве такая вытворчасць з'явіцца».
Ён заўважыў: поўнасцю замясціць імпарт не здольная ні адна краіна. Нават лідэры фармацэўтыкі – ЗША і Кітай – пэўную долю лекпрэпаратаў набываюць за мяжой. «Мы таксама не імкнемся поўнасцю замясціць імпарт. Мы забяспечваем, у першую чаргу, лекавую бяспеку. Гэта значыць, закрываем пастаўкі тых прэпаратаў, якія ўплываюць на здароўе і жыццё нашых грамадзян. Напрыклад, у шпітальным сектары, гэта значыць у стацыянарах, бальніцах – доля нашых прэпаратаў складае амаль 90%», – адзначыў Сяргей Казакевіч.
Працягнецца супрацоўніцтва і з расійскімі партнёрамі па вытворчасці вакцын «Спутнік». Так, напрыклад, «ужо другі год шчыльна працуем з нашымі партнёрамі з Расіі па вакцыне «Спутнік V». Але ў Рассіі ёсць распрацоўка «Спутнік М» для падлеткаў, назальная форма і шэраг іншых. У нас пабудавана вытворчасць поўнага цыклу вакцыны «Спутнік V» і зараз мы працуем над засваеннем вытворчасці іншых вакцын групы «Спутнік».
Таксама ён пракаментаваў пытанне экспартных паставак. Паводле слоў Сяргея Казакевіча, беларускія лекпрэпараты цікавыя замежным партнёрам дзякуючы суадносінам цаны і якасці. Геаграфія экспарту – 37 краін. Якасці лекпрэпаратаў у Беларусі ўдзяляецца самая сур'ёзная ўвага. Сёння ў Беларусі зарэгістравана больш за 4 тыс. найменняў лекавых сродкаў, у тым ліку больш як 1,8 тыс. – беларускіх. У краіне вырабляюць лекпрэпараты практычна ўсіх тэрапеўтычных груп, забяспечваючы такім чынам лекавую бяспеку дзяржавы.
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя