by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(17) 373-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(17) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(17) 517-20-25

Медыкі з Барысава атрымалі ключы ад новага жылля

У Барысаве адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае заканчэнню будаўніцтва кааператыва «Медык». На вуліцы Ватуціна з'явіўся жылы дом для медыцынскіх работнікаў.

03_8de05205-c44e-4f08-9e0c-3ac83da20965.jpg

Сёння старшыня кааператыва «Медык» Тамара Супрановіч урачыста перадала сімвалічны ключ галоўнаму ўрачу Барысаўскай ЦРБ Аляксандру Дразду. Ва ўрачыстай цырымоніі таксама прынялі ўдзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Аляксандр Шыпула, старшыня раённага савета дэпутатаў Пётр Навіцкі і вядома ж новыя жыхары – прадстаўнікі медыцынскай грамадскасці.

Дом на 104 кватэры стаў цудоўным падарункам маладым сем'ям медработнікаў Мінскай вобласці.

Барысаўская ЦРБ адна з самых буйных бальніц у вобласці, дзе ствараецца спецыялізаваны цэнтр высокатэхналагічнай меддапамогі, на базе якога будуць створаны ўнікальныя магчымасці для аказання меддапамогі. Два кампутарныя тамографы, МРТ і ангіёграф у Барысаве ўжо ёсць. Цяпер завяршаецца будаўніцтва дзіцячага шматпрофільнага корпуса.

01_c71e04-f5fa-44d5-9476-008088ac9dc3.jpg

«У нас намецілася тэндэнцыя замацавання маладых спецыялістаў на месцах. Для гэтага мы даем магчымасць прафесійнага росту. Зразумела, што моладзь хоча займацца нечым цікавым. Як правіла, пачаткоўцы імкнуцца працаваць лекарамі вузкіх спецыяльнасцяў. У іх ёсць такая магчымасць – за кошт перападрыхтоўкі. Але, перш за ўсё, спецыялістаў хвалюе жыллёвае пытанне. І мы стараемся забяспечыць нашы кадры жыллём – даем арэнднае жыллё, выдзяляем інтэрнат», – распавёў галоўдоктар Барысаўскай ЦРБ Аляксандр Дрозд.

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя

08.02.2022
997
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы