Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(17) 373-70-80Мінск:
(17) 285-00-10Брэсцкая вобласць:
(162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(212) 22-45-38Гомельская вобласць:
(232) 50-32-04Гродзенская вобласць
(152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(222) 32-23-42Мінская вобласць:
(17) 517-20-25На 75-м годзе жыцця памёр Міхаіл Якаўлевіч Фінберг
Міністэрства аховы здароўя з сумам паведамляе – памёр дырыжор, Народны артыст Беларусі Міхаіл Якаўлевіч Фінберг.
Міхаіл Фінберг – нязменны кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага аркестра Беларусі. Творчая дзейнасць дырыжора адзначана шэрагам дзяржаўных узнагарод і дзяржаўных прэмій.
Міхаіл Фінберг знайшоў сябе і ў грамадскай дзейнасці – быў членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу двух скліканняў, уваходзіў у савет па культуры пры Саўміне і камітэт па дзяржаўных прэміях.
Медыцынскім работнікам Беларусі Міхаіл Якаўлевіч запомніцца як актыўны ўдзельнік рэспубліканскай акцыі «Дзякуй медыкам», якую праводзілі артысты для ўрачоў і медсясцёр, якія змагаюцца з COVID-19. А медыкі старэйшага пакалення памятаюць Міхаіла Фінберга як арганізатара і кіраўніка аркестра 3-й мінскай бальніцы імя Я.У.Клумава.
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя