by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(17) 373-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(17) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(17) 517-20-25

Аб павышэнні зарплаты работнікам аховы здароўя

Прапрацоўваюцца пытанні паэтапнага павышэння аплаты працы медыцынскім работнікам у 2018-2025 гадах.

Па даручэнні Кіраўніка дзяржавы і Урада Рэспублікі Беларусь Міністэрства аховы здароўя сумесна з Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны і Міністэрствам фінансаў прапрацоўваюць пытанні паэтапнага павышэння аплаты працы медыцынскім работнікам у 2018-2025 гадах з мэтай павелічэння яе памеру ў два разы да 2025 года, і, такім чынам, скарачэння існуючага разрыву паміж сярэдняй заработнай платай работнікаў аховы здароўя і ў цэлым па народнай гаспадарцы.

Па дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь велічыня разрыву паміж сярэдняй заработнай платай работнікаў аховы здароўя і ў цэлым па народнай гаспадарцы павялічваецца:

  • за 2017 год сярэднямесячная заработная плата ў ахове здароўя склала 644,3 руб, што на 21% менш, чым па народнай гаспадарцы (815,2 руб.);

  • за 5 месяцаў 2018 года сярэднямесячная заработная плата ў ахове здароўя склала 701,8 руб., што на 22% менш, чым па народнай гаспадарцы (901,6 руб.).

Першы этап павышэння заработнай платы работнікам аховы здароўя плануецца ажыццявіць у другім паўгоддзі 2018 года. У цяперашні час праводзіцца актыўная работа па падрыхтоўцы нарматыўнага прававога акта па гэтым пытанні. Плануецца павышэнне заработнай платы медыцынскім і фармацэўтычным работнiкам, а таксама медыцынскім фізікам, біёлагам і хімікам, якія ўдзельнічаюць разам з медыцынскімі работнікамі ў аказанні высокатэхналагічнай медыцынскай дапамогі.


10.07.2018
2486
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы