Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(17) 373-70-80Мінск:
(17) 285-00-10Брэсцкая вобласць:
(162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(212) 22-45-38Гомельская вобласць:
(232) 50-32-04Гродзенская вобласць
(152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(222) 32-23-42Мінская вобласць:
(17) 517-20-25Афіцыйны каментар Міністэрства аховы здароўя
Зараз у Рэспубліцы Беларусь адзначаецца павелічэнне колькасці хворых на вострыя рэспіраторныя інфекцыі (ВРІ) і COVID-19, у тым ліку сярод дзяцей, якія наведваюць арганізаваныя калектывы.
З улікам існуючай эпідэміялагічнай сітуацыі і ў мэтах мінімізацыі рызыкі распаўсюджвання ВРІ і COVID-19 сярод насельніцтва Міністэрства аховы здароўя не рэкамендуе правядзенне вечароў сустрэчы выпускнікоў. Размова ідзе як аб правядзенні вячэрніх суботніх мерапрыемстваў ва ўстановах адукацыі, так і на аб'ектах грамадскага харчавання.
Мэтазгодна перанесці правядзенне вышэйзгаданых мерапрыемстваў на больш позні перыяд (пасля стабілізацыі эпідэміялагічнай сітуацыі). З улікам развіцця дыстанцыйных сродкаў камунікацый прапануем былым аднакласнікам, выпускнікам розных гадоў і педагогам правесці сустрэчы ў сацыяльных сетках або праз праграмы для арганізацыі відэаканферэнцый.
Нагадаем, па традыцыі вечарыны сустрэч выпускнікоў ва ўсіх школах краіны праводзяцца ў першую суботу лютага.
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя