by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(17) 373-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(17) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(17) 517-20-25

Адкрыты два новых кардыялагічных корпуса Магілёўскай абласной больніцы

Сёння, 5 лістапада, у Магілёве адбылося ўрачыстае адкрыццё двух кардыялагічных карпусоў Магілёўскай абласной бальніцы. Удзел у мерапрыемстве прыняў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

Новы кардыяцэнтр зараз аб'ядноўвае ў сабе ўсе кардыялагічныя службы Магілёва і вобласц – два новыя карпусы гэта кардыятэрапеўтычны і кардыяхірургічны, а таксама кансультацыйны блок для пацыентаў, сучасныя палаты і аперацыйныя.

Дзяржава працягне ствараць лепшыя ўмовы для жыцця людзей у Беларусі. Заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі адкрыцця кардыяцэнтра Магілёўскай абласной клінічнай бальніцы. «Вы бачыце, што свет зусім адурэў, ашалеў, і нашмат цяжэй стала працаваць. Пандэмія ўзмацніла ціск вялікіх дзяржаў на сярэднія і малыя, і, я ўжо казаў, для нас зараз вельмі важна выдужаць, вытрываць і перамагчы ў гэты цяжкі час. Самае галоўнае зараз – выжыць», – заявіў беларускі лідэр.

Прэзідэнт адзначыў, што за апошнія гады Магілёў вельмі змяніўся і прадаўжае развівацца. Гаворачы аб новых кардыялагічных карпусах магілёўскай бальніцы, кіраўнік дзяржавы падкрэсліў іх значнасць для рэгіёну. «Яны былі вельмі патрэбныя для Магілёўшчыны, – заявіў ён. – Вы нават, па-мойму, выйшлі на ўзровень Менскай вобласці». Разам з тым кіраўнік дзяржавы нагадаў: да пытання будаўніцтва новых бальніц і школ у краіне будуць падыходзіць выверана. Неабходна ўдасканальваць і выводзіць на ўзровень сусветных стандартаў існуючыя ўстановы, падкрэсліў ён. Тым больш што абласныя бальніцы ўжо канкуруюць з Мінскам. «Трэба аказваць дапамогу так, каб хапіла гэтых ложкаў. Таму мы зараз аптымізуемся. Трэба падымаць заробак лекарам і настаўнікам, таму што гэта аснова нашага грамадства», – звярнуў увагу беларускі лідэр.

000019_1636097029_468042_big.jpeg

Як адзначыў галоўны урач лякарні Анатоль Кулік, «Магілёўская вобласць – гэта адзіны рэгіён краіны, дзе не было адзінага цэнтра кардыялагічнай службы. Будаўніцтва двух кардыякорпусаў абласной бальніцы рэалізавана дзякуючы інвестпраграме Магілёўскай вобласці і дзяржаўнай праграме «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека» на 2021-2025 гады».

Кардыятэрапеўтычны корпус уяўляе сабой пяціпавярховы будынак плошчай амаль 14,3 тыс. кв.м на 172 ложка-месцы. Тут будуць размешчаны рэгістратура і кардыялагічная кансультацыя, аддзяленне функцыянальнай дыягностыкі, кабінет кантролю і перапраграмацыі электракардыястымулятара. У корпусе размесцяцца 4 кардыялагічныя аддзяленні па 40 ложкаў у кожным і рэанімацыя на 12 месцаў.

Чатырохпавярховы будынак кардыяхірургічнага корпуса будзе злучаны з кардыятэрапеўтычным. Яго плошча складае больш за 8,7 тыс. кв.м, а ложкавы фонд – 52 месцы. Тут абсталяваны блок на 4 аперацыйныя, у тым ліку адна гібрыдная. Акрамя таго, спраектаваны – рэанімацыйна-анестэзіялагічнае аддзяленне на 12 месцаў, кардыяхірургічнае на 12 ложкаў, палата інтэнсіўнай тэрапіі, аддзяленне трансплантацыі і прыёмнае аддзяленне з кабінетамі рэнтгенаўскай камп'ютарнай тамаграфіі і рэнтгенаграфіі.

-5199935988263138503_121.jpg

Па словах Анатоля Куліка, «цэнтр дазволіць падняць на новы ўзровень дапамогу пацыентам з паталогіямі сардэчна-сасудзістай сістэмы, а чарга чакання на адкрытыя аперацыі на сэрцы скароціцца. Узрасце і колькасць кардыяхірургічных аператыўных умяшанняў – з 270 да 500 у год. Новыя тэхналогіі дазволяць апераваць не толькі на сэрцы, але і на крывяносных сасудах: аорце, артэрыях ніжніх канечнасцяў, артэрыях галавы».

«Новым напрамкам для абласнога цэнтра стануць аперацыі па радыёчастотнай абляцыі – кірунак хірургічнага лячэння парушэнняў рытму тахіформ. Ды і мігацельную арытмію на тэрыторыі вобласці пакуль не лечаць, але з увядзеннем новага цэнтра гэта стане магчымым», – упэўнены галоўны урач.

-5197684188449453441_121.jpg

Кіраўніку дзяржавы далажылі аб стане і перспектывах развіцця сацыяльнай сферы Магілёўскай вобласці, рабоце бальніцы. Нават ва ўмовах пандэміі ў вобласці прадугледжаны сродкі на рэканструкцыю ўстаноў аховы здароўя, рэгулярна ўводзяцца ў строй новыя аб'екты. У цэлым сістэма аховы здароўя функцыянуе стабільна, вядзецца планавы прыём. У тым ліку растуць заробкі медыкаў. З большага гэта злучана з даплатамі за працу з пацыентамі з COVID-19. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што нават пры зніжэнні ў перспектыве ўзроўню захваральнасці на каранавірус трэба пастарацца захаваць існуючы ўзровень даходаў. У гэтым плане міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч адзначыў, што частка сродкаў, што накіроўваюцца ў цяперашні эпідэміялагічны ўздым на лячэнне пацыентаў, якраз у будучым будзе выкарыстоўвацца на мэты матэрыяльнага стымулявання работы медыкаў.

На сустрэчу з Прэзідэнтам у бальніцы ў тым ліку прыйшлі ўрачы-ветэраны гэтай установы аховы здароўя. Як аказалася, Аляксандр Лукашэнка асабіста знаёмы і памятае некаторых з іх па вопыту папярэдніх наведванняў за гады прэзідэнцтва. Было падкрэслена ашаламляльнае станоўчае адрозненне паміж цяперашнім станам бальніцы і тым, як было ў ранейшыя гады.

-5197684188449453440_121.jpg

Кіраўніку дзяржавы на памяць падарылі сувенір са шкла – «Сэрца на далонях». У час наведвання кардыяцэнтра Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што разам з развіццём медыцыны трэба паціху і людзей прывучаць, каб шанавалі сваё здароўе і вялі здаровы лад жыцця.

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя

05.11.2021
502
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы