by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(17) 373-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(17) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(17) 517-20-25

Піневіч: Міністэрства аховы здароўя чакае рост колькасці амбулаторных пацыентаў з COVID-19

Міністэрства аховы здароўя чакае рост колькасці амбулаторных пацыентаў з COVID-19. Аб гэтым заявіў 21 студзеня ў праграме «Панарама» на тэлеканале «Беларусь-1» міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч.

«У большай ступені мы чакаем усплёск захворвання на амбулаторным звяне, – сказаў Дзмітрый Піневіч.

Па ягоных словах, «будуць працаваць кантактныя брыгады дома. Калі будзе той варыянт, які мы чакаем, гэта – звычайная эпідэмічная сітуацыя, накшталт той, з якой мы сутыкаемся ў сувязі з грыпам».

Пры гэтым, стацыянары таксама ў гатоўнасці. «У міжхвалевы перыяд мы абнавілі кіслародныя сістэмы, папоўнілі запасы», – растлумачыў міністр.

Паводле даных Міністэрства аховы здароўя, на сёння рэгіструецца рост захваральнасці, у тым ліку на ВРВІ. На дадзены момант якіх-небудзь экстраных мер не патрабуецца, лічыць Дзмітрый Піневіч. Узровень шпіталізацыі не больш за 30% ад піка папярэдняй хвалі, у некаторых рэгіёнах – менш за 20%.

«Амікрон калі не сямімільнымі, то хуткімі крокамі замяшчае дэльта-штам. Тыдні паўтара-два будзе дастаткова пярэстая, можа быць, унікальная сітуацыя, калі будзе грып, дэльта-штам, амікрон», – сказаў Дзмітрый Піневіч. Пры гэтым міністр выказаў спадзяванне, што амікрон замесціць дэльта. «У яго больш высокая кантагіёзнасць, гэта значыць перадача лягчэйшая, але патагеннасць яго ніжэй, чым у дэльта-штаму, а фармаванне імунітэту ў любым выпадку адбываецца. Таму мы павінны атрымаць калектыўны імунітэт», – адзначыў ён.

Кажучы пра абмежаванні на міжнародныя паездкі, Дзмітрый Піневіч звярнуў увагу: такія меры, паводле СААЗ, не паказалі эфектыўнасць. Тым больш зараз даступная вакцынацыя, ёсць стандарты лячэння. «Я спадзяюся, што мы ўсё ж такі ўбачым свет, вольны ад некаторых элементаў істэрыі, якая звязана з цяперашняй пандэмічнай сітуацыяй», – сказаў на заканчэнне ён.

01_0big.jpg

Па словах міністра, «у розных інтэрв'ю я казаў, што мы хацелі б да канца папярэдняга года выйсці на ўзровень вакцынацыі першым кампанентам як мінімум 50%. Гэта было выканана. Я думаю, што мы дойдзем да тых лічбаў, якія планавалі, – 60% усяго насельніцтва першым і потым другім кампанентам».

Гаворачы аб вакцынацыі непаўналетніх, міністр заўважыў: «Мы чакаем рэгістрацыі для дзяцей малодшага ўзросту і «Спадарожніка», і вакцын іншых вытворцаў».

Дзмітрый Піневіч падкрэсліў: вакцынацыя ў Беларусі праводзіцца на добраахвотных пачатках. Калі гаворка ідзе пра дзяцей, бацькі павінны даць інфармаваную згоду.

Па словах міністра, няма неабходнасці адкрываць пункты вакцынацыі ва ўстановах адукацыі. «Тут ніякага прымусу няма, таму няма патрэбы разгортваць пункты вакцынацыі па-за сценамі ўстаноў аховы здароўя», – сказаў ён.

Дзмітрый Піневіч адзначыў, што ў многіх краінах масавая вакцынацыя праводзілася па-за сценамі медустаноў, паколькі рэзерваў наяўных было недастаткова. «Тады прыцягваліся валанцёры. Дзякуй богу, у нас хапае рэсурсаў, каб правесці вакцынацыю як чыста медыцынскую працэдуру», – дадаў ён.

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя

21.01.2022
610
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы