Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(17) 373-70-80Мінск:
(17) 285-00-10Брэсцкая вобласць:
(162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(212) 22-45-38Гомельская вобласць:
(232) 50-32-04Гродзенская вобласць
(152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(222) 32-23-42Мінская вобласць:
(17) 517-20-25Піневіч: з дастаўкай лекаў і абсталявання праблем няма, усе імпарцёры выконваюць свае абавязацельствы
Сёння ў Мінску, на дзвюх пляцоўках, праходзіць пасяджэнне Савета холдынгу «Белфармпрам», на якім спецыялісты абмяркоўваюць вынікі работы арганізацый – удзельніц холдынгу за 2021 г. і задачы на 2022 г.

Як распавёў журналістам міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, «пытанні лекавай палітыкі – гэта неад'емны індыкатар нацыянальнай бяспекі, мы гэта бачылі падчас пандэміі. Вядома, розныя асцярогі ў сувязі са становішчам у свеце, у людзей могуць узнікаць. Гэта выявілася нават у тым, што за апошнія два тыдні рост тавараабароту аптэчнай сеткі склаў 25%. Пры гэтым – мы поўнасцю задаволілі попыт. Больш за тое, з замежнымі пастаўшчыкамі прагавораны ўсе кантракты, ніводзін не адмовіўся ад паставак заяўленых медыкаментаў у Беларусь».
Міністр адзначыў, што праблемы могуць узнікнуць зыходзячы з лагістыкі аплаты і дастаўкі прэпаратаў. «Але ў нас ёсць добрыя запасы прадукцыі на складах, астаткаў хопіць на 3-6 месяцаў мінімум. Больш за тое, наша прамысловасць выпускае больш за 50% айчынных прэпаратаў, а гэта дае магчымасць мець падушку бяспекі, якая і з'яўляецца індыкатарам нацыянальнай бяспекі. Асноўныя пытанні мы закрываем праз уласную вытворчасць лекаў. Аб'ём прамысловай вытворчасці захаваны, увод новых прэпаратаў праводзіцца ва ўсіх прадпрыемствах. Усе заводы рэнтабельныя і палепшылі свае вытворчыя паказчыкі. Сёння на савеце мы разглядаем ўзніклыя рызыкі і абмяркоўваем найбольш важныя праекты», – распавёў кіраўнік галіны.
Што датычыцца пастаўкі ў Беларусь вырабаў медпрызначэння і тэхнікі, то мы правялі перагаворы з усімі пастаўшчыкамі – кантракты пацверджаны. Як распавёў Дзмітрый Піневіч, «зыходзячы з таго, што ў нас таксама ёсць запасы, няма асцярогі на бліжэйшы перыяд. Узнікалі пытанні па рамонце высокатэхналагічнага абсталявання. Магу сказаць, што зараз на рамонце стаіць 11 адзінак парка буйнога абсталявання. Гэта складае 4% ад усяго парка цяжкага абсталявання. Бліжэйшая задача спецыялістаў, якія займаюцца гэтым пытаннем, адрамантаваць тое абсталяванне, што выйшла са строю і ўвесці ў эксплуатацыю», – сказаў ён.
Па словах міністра, сітуацыя ў свеце адкрывае новыя магчымасці. «Для нас гэта шанц перагледзець рэгулятарныя механізмы падтрымкі айчынных вытворцаў, пытанні ўзаемадзеяння з інвестарамі, нюансы дзяржаўнай палітыкі. Усе даручэнні, якія былі дадзены Кіраўніком дзяржавы, трансфармуюцца ў рашэнне Урада. Мы абавязаныя забяспечыць палітру – лекаў, сродкаў медыцынскага прызначэння, высокатэхналагічнай медыцынскай тэхнікі, якая б задавальняла запатрабаванні сістэмы аховы здароўя і попыт насельніцтва», – сказаў ён.
Дзмітрый Піневіч падкрэсліў, што сёлета, упершыню за доўгі час, колькасць лекаў, зарэгістраваных у краіне, павялічылася. У тым ліку за кошт айчынных лекаў, а таксама вяртанні імпарцёраў. «Гэта добры пазітыўны стымул. Ну і адзначу, што пастаўкі сыравіны таксама працягваюцца, ніхто не адмовіўся», – сказаў міністр.
Работа холдынгу «Белфармпрам» у 2021 годзе ажыццяўлялася ў няпростых умовах пандэміі ковід, якая паўплывала на эфектыўнасць дзейнасці арганізацый. У першую чаргу гэта значныя ваганні попыту на лекавыя прэпараты на ўнутраным і знешніх рынках. Па-другое, гэта значны рост цэн на сыравіну і матэрыялы, які працягваецца. Па-трэцяе, значнае ўскладненне лагістыкі паставак сыравіны і матэрыялаў, што ўскладняе магчымасць аператыўнага рэагавання на змяненні патрэбнасці рынку і аховы здароўя.

Нягледзячы на названыя фактары, у 2021 г. забяспечана задавальненне патрэбнасцей айчыннай аховы здароўя і эфектыўная фінансава-эканамічная дзейнасць арганізацый холдынгу «Белфармпрам». Выкананы даведзеныя паказчыкі па рэнтабельнасці продажаў і чыстага прыбытку, аб'ём экспарту тавараў склаў 160,9 млн. долараў. Пры гэтым індэкс цэн па арганізацыях холдынгу склаўся на ўзроўні 101,6 працэнта (пры сфарміраваным у цэлым па галіне 104,7 працэнта), доля беларускіх лекаў на ўнутраным рынку – 50 працэнтаў.
Цяпер арганізацыі працуюць стабільна, пытанні вытворчай дзейнасці знаходзяцца на асаблівым штодзённым кантролі кіруючай кампаніі холдынгу «Белфармпрам». Вядзецца работа па пошуку альтэрнатыўных пастаўшчыкоў сыравіны і матэрыялаў, прымаюцца іншыя меры па максімальнаму імпартазамяшчэнню.
У рабоце Савета холдынгу «Белфармпрам» таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, кіруючы склад кіруючай кампаніі, кіраўнікі арганізацый – удзельніц холдынгу «Белфармпрам», а таксама кіраўніцтва УП «Цэнтр экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя», ГВУП «Белфармацыя», ДУ «Дзяржфармнагляд».
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя