by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(17) 373-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(17) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(17) 517-20-25

Дапамогу лекарам у барацьбе з «амікранам» аказваюць студэнты-медыкі

У Беларусі працягваецца барацьба з каранавірусам. На сённяшні момант большасць пацыентаў хварэюць у хатніх умовах, у сувязі з чым, як і меркавалася, узрасла нагрузка на амбулаторна-паліклінічную і педыятрычную службы. Міністэрства аховы здароўя распрацавала планы па арганізацыі работы ў залежнасці ад узроўню росту захваральнасці і абарачальнасці пацыентаў.

01msg549152736-6380.jpg

У сістэме ўзмоцнена работа амбулаторна-паліклінічнага звяна: пашыраны «чырвоныя» зоны ў паліклініках, павялічана колькасць кабінетаў, якія ажыццяўляюць прыём пацыентаў у «чырвоных» зонах, прадоўжаны рэжым работы ўсяго амбулаторна-паліклінічнага звяна на выхадныя дні – суботу і нядзелю. Да працы з пацыентамі ў «чырвоных» зонах і выязных кантактных брыгадах прыцягнуты студэнты 6-х курсаў медыцынскіх універсітэтаў і лекары-інтэрны.

На сённяшні дзень 2 тыс. 470 студэнтаў старэйшых курсаў медыцынскіх універсітэтаў накіраваны ў паліклінікі і бальніцы, каб дапамагаць у лячэнні пацыентаў з каранавіруснай інфекцыяй. Практычнаму звяну аховы здароўя дапамагаюць – 1 тыс. 228 старшакурснікаў БДМУ, 276 – ВДМУ, 440 – Гомельскага і 526 Гродзенскага медуніверсітэта. На дапамогу ўрачам прыйшлі студэнты старэйшых курсаў, якія навучаюцца на спецыяльнасцях «Лячэбная справа», «Педыятрыя», «Медыка-псіхалагічная справа», «Стаматалогія», «Фармацыя», «Медыка-прафілактычная справа».

02msg549152736-6377.jpg

Студэнты і ўрачы-інтэрны працуюць не толькі ў стацыянарах, паліклініках, і хуткай, але і дапамагаюць спецыялістам у кол-цэнтрах, прымаюць званкі ў рэгістратуры. Студэнты таксама аказваюць дапамогу мабільным брыгадам, якія выязджаюць дамоў да пацыентаў, працуюць у клініка-дыягнастычных лабараторыях, у прышчэпачных кабінетах.

Такая практыка існавала і раней у медыцынскіх універсітэтах: увесну ці ўвосень, падчас сезоннага ўздыму захворванняў студэнты таксама актыўна дапамагалі лекарам.

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя

15.02.2022
1016
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы