Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(17) 373-70-80Мінск:
(17) 285-00-10Брэсцкая вобласць:
(162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(212) 22-45-38Гомельская вобласць:
(232) 50-32-04Гродзенская вобласць
(152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(222) 32-23-42Мінская вобласць:
(17) 517-20-25Віншаванне калектыву БДМУ са 100-годдзем
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта з эпахальнай датай – стагоддзем з дня заснавання ВНУ.
Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што гісторыя ўніверсітэта пачалася ў 1921 годзе з адкрыцця медыцынскага факультэта БДУ. «Дзякуючы прафесійным і творчым намаганням многіх пакаленняў прафесарска-выкладчыцкага калектыву сёння БДМУ з'яўляецца унікальным цэнтрам адукацыі і навукі, медыцынскай і фармацэўтычнай практыкі сусветнага ўзроўню, у якім прэстыжна вучыцца і працаваць», – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт адзначыў, што дзясяткі тысяч дыпламаваных урачоў, спецыялістаў і кваліфікаваных вучоных, падрыхтаваных у сценах універсітэта, прысвяцілі сябе высакароднай місіі выратавання жыццяў і захавання здароўя нацыі.
«Няхай ваша вернасць вялікаму прызначэнню і клятве ўрача, вынікі практычнай дзейнасці дораць кожнаму пацыенту ўпэўненасць у сваёй абароненасці, натхняюць новыя пакаленні беларусаў на выбар адной з самых адказных і патрэбных людзям прафесій», – гаворыцца ў віншаванні.
Беларускі лідэр пажадаў згуртаванаму калектыву, ветэранам і студэнтам БДМУ моцнага здароўя, цярпення і сіл, новых поспехаў і дабрабыту.
Прэсс-служба Міністэрства аховы здароўя