Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(17) 373-70-80Мінск:
(17) 285-00-10Брэсцкая вобласць:
(162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(212) 22-45-38Гомельская вобласць:
(232) 50-32-04Гродзенская вобласць
(152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(222) 32-23-42Мінская вобласць:
(17) 517-20-25Прадстаўнікоў РНПЦ і арганізацый Міністэрства аховы здароўя узнагародзілі ў Мінску
Прадстаўнікоў Рэспубліканскіх навукова-практычных цэнтраў, прадпрыемстваў і арганізацый, падпарадкаваных Міністэрству аховы здароўя, узнагародзілі 17 чэрвеня ў Мінску з нагоды Дня медыцынскіх работнікаў.

Як сказаў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, «я вельмі б хацеў, каб гэтая хатняя абстаноўка, утульнасць суправаджалі нашу сям'ю вялікіх рэспубліканскіх устаноў не толькі сёння вечарам, не толькі заўтра і паслязаўтра, калі будзем святкаваць сваё прафесійнае свята, а кожны дзень. Добра б мы перадалі адзін аднаму гэтае цяпло, падзяку і пачуццё калегіяльнасці».

Ён падзякаваў кожнаму медыцынскаму работніку за прафесіяналізм, чалавечнасць. «За тое, што ў гэтыя нялёгкія часы застаемся разам», – сказаў ён. «Мне б хацелася сказаць усім і кожнаму – кіраўнікам, супрацоўнікам – вялікі дзякуй. Са святам усіх разам і кожнага паасобку», – павіншаваў міністр.

Павіншаваў медыцынскіх работнікаў і старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Вячаслаў Шылу. «Мы далей працягнем працаваць разам па згуртаванні калектываў. Мы заўсёды побач, заўсёды падтрымаем вас у цяжкую хвіліну», – сказаў ён.
Урачыстая цырымонія і святочны канцэрт прайшлі ў Рэспубліканскім Палацы культуры прафсаюзаў. Прадстаўнікі РНПЦ і рэспубліканскіх устаноў аховы здароўя былі ўзнагароджаны нагруднымі знакамі Міністэрства аховы здароўя і Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя, а таксама ганаровымі граматамі.
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя