Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(17) 373-70-80Мінск:
(17) 285-00-10Брэсцкая вобласць:
(162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(212) 22-45-38Гомельская вобласць:
(232) 50-32-04Гродзенская вобласць
(152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(222) 32-23-42Мінская вобласць:
(17) 517-20-25Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч правёў прамую тэлефонную лінію
Усяго паступіла 17 зваротаў. 5 званкоў былі ад жыхароў розных рэгіёнаў краіны, а 12 ад мінчан. Са скаргамі на медработнікаў па пытаннях прызначэння лекавых сродкаў звярнуліся тры грамадзяніны, 5 – наконт адсутнасці некаторых платных вакцын, чацвёра – скардзіліся на якасць лячэння. Таксама паступілі пытанні па магчымасці аказання платных паслуг, пераразмеркавання, экспертызы якасці.
Міністр узяў на асабісты кантроль адсутнасць магчымасці платнай вакцынацыі для некаторых катэгорый грамадзян. «У Міністэрства аховы здароўя ў гэтым пытанні жорсткая пазіцыя – пастаўка вакцыны на выбар павінна быць забяспечана. Гэтае пытанне трэба вырашыць неадкладна. Калі грамадзяне хочуць – значыць трэба ім гэта права забяспечыць».
Дзмітрый Піневіч: «як паказалі пытанні гарачай лініі – сувязь з кіраўніцтвам галіны запатрабавана ў грамадзян. Два выпадкі, з якімі звярнуліся пацыенты, у панядзелак будуць вынесены на рэспубліканскі кансіліум спецыялістаў. На працягу тыдня пацыентку, якая паскардзілася на сітуацыю з аказаннем меддапамогі ў адной з паліклінік, наведаю я асабіста».
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя