by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(17) 373-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(17) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(17) 517-20-25

З 1 кастрычніка ў склад Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта ўвайшла Беларуская акадэмія паслядыпломнай адукацыі

Цяпер яна называецца Інстытутам павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў аховы здароўя БДМУ. Адзіную структуру ўзначаліў член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук, доктар медыцынскіх навук, прафесар Сяргей Рубніковіч. Дырэктарам інстытута прызначаны кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт Андрэй Платонаў.

У трэці дзень кастрычніка адбыўся аб'яднаны Савет універсітэта, на якім прысутнічалі – першы намеснік міністра аховы здароўя Беларусі, кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт Алена Краткова і начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы і прафесійнай адукацыі Міністэрства аховы здароўя Вольга Калюпанава.

02_1696401055 (1).jpg

Пасля выступлення рэктара Белдзяржмедуніверсітэта, які падрабязна спыніўся на дзейнасці ўстановы адукацыі ў новым фармаце, слова было дадзена Алене Кратковай. Яна адзначыла, што перад вядучай медыцынскай установай вышэйшай адукацыі зараз стаяць важныя задачы, якія трэба будзе вырашыць у бліжэйшыя год-паўтара. Гэта і забеспячэнне функцыянавання адзінай вертыкалі рэарганізаванай структуры, якая будзе займацца пытаннямі дадыпломнай і паслядыпломнай адукацыі. Перад спецыялістамі таксама стаіць задача эфектыўнага ўдасканалення дзейнасці саветаў па абароне дысертацый, павышэння якасці работы інтэрнатуры і ардынатуры і ўзмацнення навуковага патэнцыялу БДМУ (новыя даследаванні, распрацоўкі, дысертацыі і г.д.). Яшчэ адна найважнейшая мэта – развіццё сімуляцыйна-атэстацыйнага цэнтра. Ён мусіць задаваць тон іншым цэнтрам сімуляцыйнага навучання ў краіне.

01_1696401055 (2).jpg

Як падкрэсліла першы намеснік міністра аховы здароўя, Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт павінен стаць арыенцірам у падрыхтоўцы будучых урачоў, павышэнні кваліфікацыі і перападрыхтоўцы дыпламаваных медыцынскіх кадраў, апорай для сicтэмы практычнай аховы здароўя.

03_1696401065.jpg

Алена Краткова пажадала калектыву ўстановы адукацыі поспехаў у пачынаннях, а яшчэ цікавых ініцыятыў, ідэй, якія будзе падтрымліваць Міністэрства аховы здароўя Беларусі.

Прэсс-служба Міністэрства аховы здароўя Беларусі

03.10.2023
2238
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы