Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(17) 373-70-80Мінск:
(17) 285-00-10Брэсцкая вобласць:
(162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(212) 22-45-38Гомельская вобласць:
(232) 50-32-04Гродзенская вобласць
(152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(222) 32-23-42Мінская вобласць:
(17) 517-20-25Урачыстае адкрыццё сучаснага аперацыйнага блока уралагічнага аддзялення адбылося ў Мінскай абласной бальніцы
Чырвоную стужачку на ўваходзе ў новы аперацыйны блок перарэзалі – намеснік старшыні Мінаблвыканкама Іван Маркевіч, начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Мінаблвыканкама Наталля Баярская, галоўны ўрач бальніцы Аляксандр Лінкевіч і загадчык уралагічнага аддзялення Павел Мілашэўскі.

Новы аперацыйны блок дасць магчымасць прадоўжыць укараненне малаінвазіўных тэхналогій на больш высокім узроўні, развіццё новых метадаў лячэння, што палепшыць якасць аказання уралагічнай дапамогі насельніцтву Мінскай вобласці. Тут устаноўлена сучаснае аперацыйнае абсталяванне, у тым ліку: 3-D лапараскапічная стойка, туліевы хірургічны лазер, рэнтгенаперацыйная з рэнтгенаўскай С-дугой і ультрагукавым літатрыптарам і іншае.
Выкарыстанне новай апаратуры дасць магчымасць забяспечыць правядзенне на больш высокім узроўні такіх аператыўных умяшанняў, як лапараскапічны ўрэтэранеацыстаанастамоз, фібраўрэтэрапіелалітатрыпсія, туліевая лазерная энуклеацыя прадсталёвай залозы.

Важна і тое, расказалі спецыялісты, што ўкараненне новых тэхналогій дасць магчымасць знізіць працягласць знаходжання пацыента на ложку, павялічыць абарот спецыялізаванага ложка, знізіць часовую непрацаздольнасць.
Адзначым, што уралагічная служба бальніцы – гэта два аддзяленні на 90 ложкаў, аперацыйны блок на 3 аперацыйныя залы, і г.д. Па спектры выкананых аперацый, уралагічная служба поўнасцю адпавядае сярэднееўрапейскім паказчыкам, якія прад'яўляюцца да клінікаў такога ўзроўню. З'яўляючыся Рэспубліканскім цэнтрам андралогіі, служба выконвае ўвесь спектр эндаскапічных і малаінвазіўных аператыўных умяшанняў. У апошнія гады актыўна развіваецца лапараскапія ў уралогіі. Штогод пашыраецца спектр гэтых аперацый.
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя