Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(17) 373-70-80Мінск:
(17) 285-00-10Брэсцкая вобласць:
(162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(212) 22-45-38Гомельская вобласць:
(232) 50-32-04Гродзенская вобласць
(152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(222) 32-23-42Мінская вобласць:
(17) 517-20-25У каронавiруса няма выходных або святочных дзён
У каронавiруса няма выходных або святочных дзён, а значыць – няма выходных і ў медыцынскіх работнікаў.
Кожны дзень урач, медсястра і іншыя медработнікі павінны быць забяспечаны сродкамі абароны, лекавымі прэпаратамі, высокатэхналагічным абсталяваннем. Пандэмія ўнесла сур'ёзныя карэктывы ў гэты працэс. Для таго, каб забяспечыць нашых медыкаў ўсім неабходным у Беларусі былі адкрыты вытворчасці масак, рэспіратараў, сродкаў абароны, лекавых прэпаратаў і тд. А для аказання дапамогі ўрачам на месцах арганізаваны спецыяльныя маніторынгавых групы з інфекцыяністаў, пульманолагаў, эпідэміёлагаў.
«Ня гледзячы на невялікі спад, пандэмія пакуль што нікуды не сышла, і мы, безумоўна, чакаем чарговы эпідэмічны рост у верасні-кастрычніку. Летам кіраўнікі ўстаноў аховы здароўя мелі магчымасць трохі разгрузіць медработнікаў, а зараз мы пачынаем рыхтавацца да восені», – распавёў, наведваючы ўстановы аховы здароўя Мінскага раёна міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч.
Па словах міністра, «напэўна можна так сказаць – мы навучыліся жыць з COVID-19. На сённяшні дзень ўстановы аховы здароўя краіны забяспечаны медыкаментамі на больш як 6 месяцаў, сродкамі індывідуальнай абароны – на больш чым 3 месяцы. З усiх, адкрытых пах кавiд ложкаў, у бальніцах на сённяшні дзень заняты ўсяго 6 тысяч. І калі на 1 студзеня 2020 года ў краіне працавалі 8 тыс.700 кіслародных кропак, то цяпер – 20 тыс. 700». За больш чым год працы медыцынскім работнікам, якія працавалі з пацыентамі з COVID-19, выплачана больш за Br 1 212 млн.

Наведваючы Мінскую цэнтральную раённую клінічную бальніцу, Дзмітрый Піневіч азнаёміўся з ходам будаўніцтва новага корпуса паліклінікі, а таксама наведаў «чырвоную зону» – рэанімацыйныя і тэрапеўтычныя аддзяленнi. Мінская ЦРКБ была перапрафіліравана ў інфекцыйны шпіталь з 3 красавіка 2020 года. У залежнасці ад інтэнсіўнасці захворвання лік ложкаў вар'іравалася ад 262 да 342. За гэты час медыкі паднялі на ногі больш за 6 тыс. чалавек. Больш за 250 з іх – той ці іншы прамежак часу знаходзіліся на ШВЛ.
У залежнасці ад эпідэмічнай сітуацыі тут праходзілі лячэнне пацыенты з практычна ўсіх раёнаў вобласці і Мінска. Як распавёў міністру галоўны ўрач бальніцы Гарык Барсамян, «у дактароў бальніцы ўжо назапасіўся сур'ёзны досвед працы з кавiднымi пацыентамі ў рэанімацыі».
Так, першая пацыентка, якую ўдалося выратаваць пры дапамозе ШВЛ ў 2020 годзе, знаходзілася на апараце 27 дзён. А даўжэй за ўсё ў рэанімацыі знаходзіўся пацыент Д. (67 гадоў) – ён лячыўся ў шпіталі 3 месяцы з іх амаль 1,5 месяца правёў на ШВЛ. Яшчэ адзін, унікальны для бальніцы выпадак, адбыўся з пацыентам, які двойчы быў на ШВЛ. Спачатку мужчына быў на апараце 13 дзён, а праз некаторы час лекары вымушаныя былі яшчэ раз лячыць пацыента (месяц) пры дапамозе ШВЛ. У бальніцы ходзяць легенды і пра 60-гадовага пацыента, які быў на ШВЛ 56 дзён. Мужчыну двойчы ратавалі (хвароба дала ўскладненні ў выглядзе прыпынку сэрца), а пасля выздараўлення ён прынёс лекару кветку ружы, якая стаяла ў вазе больш за месяц.

Сустракаючыся з работнікамі ўстаноў аховы здароўя міністр абмеркаваў пытанні рабочых графікаў лекараў і медсясцёр, былі закрануты такія тэмы, як карысць вакцынацыі і будучыня развіцця пандэміі. У рэанімацыйным аддзяленні міністру дакладвалі пра плынь хваробы ў кожнага пацыента а таксама пра тое, якое лячэнне яму абрана.
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя