Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(17) 373-70-80Мінск:
(17) 285-00-10Брэсцкая вобласць:
(162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(212) 22-45-38Гомельская вобласць:
(232) 50-32-04Гродзенская вобласць
(152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(222) 32-23-42Мінская вобласць:
(17) 517-20-25Унікальная перамога над COVID-19: беларускія ўрачы 7 месяцаў змагаліся за жыццё маладой жанчыны
Беларускія ўрачы больш за паўгода ратавалі жыццё маладой жанчыны. Юлія патрапіла ў МНПЦ хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі ў пачатку кастрычніка 2021 года. Як распавёў загадчык аддзела анестэзіялогіі і рэанімацыі МНПЦ, галоўны пазаштатны спецыяліст Міністэрства аховы здароўя Аляксандр Дзядзько, «вядома, гэта ўнікальны выпадак. Можна з упэўненасцю сказаць, што пацыентку лячыў увесь цэнтр, дзясяткі ўрачоў, а таксама пастаянна праводзіліся кансіліумы з іншымі спецыялістамі – інфекцыяністамі, пульманолагамі, акушэрамі-гінеколагамі і іншымі. Аддзяленне рэанімацыі №2, стала ў прамым сэнсе гэтага слова, пляцоўкай для сумеснай працы лекараў розных спецыяльнасцяў».
Нагадаем, што менавіта восенню 2021 года ў свеце была зарэгістраваная самая жорсткая хваля ковіда – штам Дэльта, якая суправаджалася высокай частатой захворвання цяжкімі формамі Covid-19 у цяжарных, чаго раней не было.

Выпадак Юлі запомніцца надоўга і хутчэй за ўсё, увойдзе ў гістарычную медыцынскую хроніку. «У МНПЦ маладая маці паступіла пасля экстранага кесарава сячэння, з цяжкім цягам COVID-19, з пашкоджанымі лёгкімі на ШВЛ. У яе развілося множнае пашкоджанне і іншых органаў, тое, што ў рэанімацыйнай практыцы называецца паліорганнай недастатковасцю. Жанчына працяглы час правяла на ШВЛ, практычна 3 тыдні яе імунная сістэма была задушана, можна сказаць, не функцыянавала. Намі была ўжыта штодзённая шматразовая пераацэнка стану хворай, карэкцыя дыягностыкі лячэння, выкарыстанне новых тэхналогій інтэнсіўнай тэрапіі», – распавёў Аляксандр Дзядзько.
«Варта таксама адзначыць неверагодную жыццеўстойлівасць і мужнасць самой Юлі. Разам мы дасягнулі таго, што пацыентка аднавілася, вернутая да нармальнага жыцця, можа хадзіць і сёння выпісваецца дадому. У нас няма сумневаў, што яна паправіцца. Гэта вялікая перамога для беларускай медыцыны ў цэлым. Гэта быў выклік, і мы з ім справіліся», – падкрэсліў Аляксандр Дзядзько.
Адзначым, што ў 2021 годзе ў МНПЦ хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі выратавалі 17 акушэрскіх пацыентак.
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя