Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(17) 373-70-80Мінск:
(17) 285-00-10Брэсцкая вобласць:
(162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(212) 22-45-38Гомельская вобласць:
(232) 50-32-04Гродзенская вобласць
(152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(222) 32-23-42Мінская вобласць:
(17) 517-20-25У Беларусі з'явіцца офіс цыфравізацыі аховы здароўя
У Міністэрстве аховы здароўя падпісаны загад №902 ад 7.07.2022 г. у адпаведнасці з якім, на базе дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр медыцынскіх тэхналогій, інфарматызацыі, кіравання і эканомікі аховы здароўя» будзе створаны «офіс цыфравізацыі» аховы здароўя. Плануецца, што ўзначаліць дадзеную структуру намеснік дырэктара – начальнік «офіса цыфравізацыі» аховы здароўя.
Асноўнымі задачамі дадзенай структуры стануць:
рэалізацыя галіновай палітыкі ў галіне лічбавага развіцця аховы здароўя;
забеспячэнне выканання дзяржаўных праграм інфарматызацыі і пілотных праектаў па цыфравізацыі аховы здароўя;
ажыццяўленне інфармацыйнага забеспячэння і суправаджэння дзяржаўнай палітыкі ў сферы інфарматызацыі і цыфравізацыі аховы здароўя;
стварэнне і падтрыманне ў актуальным стане адзіных даведнікаў і класіфікатараў аховы здароўя, неабходных для інфармацыйнай сумяшчальнасці інфармацыйных сістэм, якія эксплуатуюцца ў ахове здароўя;
укараненне дасягненняў навукі і тэхнікі ў сферы інфарматызацыі ў медыцынскую практыку і шэраг іншых.
Таксама загадам прадугледжана стварэнне рэгіянальных офісаў цыфравізацыі ва ўсіх абласцях і горадзе Мінску. Прыняцце загада накіравана на рэалізацыю Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 красавіка 2022 г. № 136 «Аб органе дзяржаўнага кіравання ў сферы лічбавага развіцця і пытаннях інфарматызацыі».
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя