Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(17) 373-70-80Мінск:
(17) 285-00-10Брэсцкая вобласць:
(162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(212) 22-45-38Гомельская вобласць:
(232) 50-32-04Гродзенская вобласць
(152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(222) 32-23-42Мінская вобласць:
(17) 517-20-25У Беларусі стартаваў праект «Сучасная медыцына ў рэгіёны»
Мэта праграмы – павышэнне прафесійнага вопыту медперсаналу рэгіянальных бальніц, пашырэнне спектра і павышэнне якасці выкананай дыягнастычнай і лячэбнай дапамогі.

Праект шматэтапны. Першы этап – сімуляцыйная адукацыя ў Рэспубліканскім клінічным цэнтры, наступны – адпрацоўка практычных навыкаў у аперацыйных з удзелам спецыялістаў цэнтра. Гэта кансультатыўная дапамога, выкарыстанне магчымасцей тэлемедыцыны, удзел урачоў і сярэдняга персаналу з рэгіёнаў у тых канферэнцыях і кангрэсах, якія праводзяцца на базе медцэнтра, удзел і праслухоўванне штотыднёвых лекцый.
Ініцыятарам праграмы выступіла галоўны ўрач Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра Ірына Абельская. Яна адзначыла, што «гэта новы прафесійны праект, асноўная мэта якога – абмяняцца практычнымі ведамі з калегамі з раённых бальніц. Гэта паўнацэннае выкарыстанне медабсталявання, якое ёсць у ЦРБ. Мы, наведваючы гэтыя бальніцы, бачым, што нашы медцэнтры забяспечаны на дастаткова добрым узроўні. Ёсць бальніцы, якія аснашчаны цудоўна. Толькі трэба даць лекарам адукацыйныя прылады, якія дапамогуць правільна гэтае абсталяванне выкарыстоўваць».

Асаблівасць праекта заключаецца ў этапе сімуляцыйнай адукацыі. У час якога ўрачы-практыкі будуць адпрацоўваць мануальныя навыкі на медыцынскіх сімулятарах высокай ступені рэалістычнасці. «Велізарная колькасць праграм, закладзеных у гэтых сімулятарах, дазваляюць лекарам у кароткі час убачыць тыя паталагічныя працэсы, якія, магчыма, у сваёй практычнай дзейнасці яны ніколі не сустрэнуць. Гэта дае вельмі вялікі багаж прафесійных ведаў для павышэння ўзроўню і паляпшэння лячэбна-дыягнастычнага працэсу», – лічыць Ірына Абельская.
Адукацыйны этап праграмы ахоплівае хірургічныя спецыяльнасці – гнуткую і жорсткую эндаскапію, прасунуты курс лапараскапічнай хірургіі, дыягнастычныя спецыяльнасці, УГД, функцыянальную дыягностыку. Акцэнт будзе зроблены і на інфекцыйна-эпідэміялагічнай бяспецы. Гэты напрамак будзе ахопліваць як спецыялістаў урачэбнага звяна, так і сярэдніх медработнікаў.

Адзначым, што ў праграму «Сучасная медыцына ў рэгіёны» ўвайшлі Салігорская раённая бальніца (Мінская вобласць), Лунінецкая, Кобрынская і Бярозаўская (Брэсцкая), Лідская і Астравецкая ЦРБ (Гродзенская).
У ходзе рабочага візіту ў Лідскую ЦРБ калегі з рэспубліканскага цэнтра пазнаёміліся з работай бальніцы, наведалі аперацыйны блок, аддзяленне рэанімацыі і аддзяленне фібрагастраскапіі.
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя