by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(17) 373-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(17) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(17) 517-20-25

У БелМАПА плануецца адкрыць унікальны цэнтр прафесійнага развіцця ўрачоў

Будынак сімуляцыйнага цэнтра Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі, які зараз будуецца, наведаў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч.

У ходзе наведвання будаўнічага аб'екта Дзмітрый Піневіч паставіў жорсткую задачу перад кіраўніцтвам акадэміі і будаўнікамі па ўвядзенні ў эксплуатацыю сімуляцыйнага цэнтра да канца кастрычніка бягучага года. Нагадаем, што на базе БелМАПА плануецца стварыць унікальны для Беларусі цэнтр прафесійнага развіцця ўрачоў-спецыялістаў самага высокага класа па 9 напрамках, у тым ліку па акушэрстве, тэрапіі, хірургіі, хуткай медыцынскай дапамозе і іншых спецыяльнасцях. Навучанне будзе праводзіцца на сімулятарах сусветнага класа.

Рэктару акадэміі Аляксею Чуканаву была пастаўлена задача не толькі арганізаваць працэс павышэння кваліфікацыі на сімуляцыйным абсталяванні, але і распрацаваць сістэму атэстацыі медыцынскіх работнікаў у рамках 160-гадзіннай падрыхтоўкі, прадугледжанай пастановай Міністэрства аховы здароўя ад 28 мая 2021 г. № 70.

Стаiць задача распрацаваць сістэму здачы кваліфікацыйнага экзамену пры прыёме медыцынскага работніка на працу ў арганізацыю аховы здароўя. І ўкараніць сістэму тэсціравання медыкаў пры прыёме на працу. Плануецца, што медыцынскія спецыялісты будуць здаваць іспыты з выкарыстаннем практычных навыкаў, якія пацвярджаюць кампетэнцыі для працы на новай пасадзе. У далейшым гэта прывядзе да акрэдытацыі кожнага ўрача - спецыяліста, што ў сваю чаргу дасць магчымасць забяспечыць якасць медыцынскай дапамогі.

Асвойваць практычныя навыкі з выкарыстаннем сімуляцыйнага абсталявання, у віртуальных клініках цэнтра, будуць:

  • слухачы акадэміі - па дысцыплінах навучальных планаў і спецыяльнасцях перападрыхтоўкі, у адпаведнасці з тэматыкай навучальных заняткаў павышэння кваліфікацыі;

  • клінічныя ардынатары акадэміі - па адпрацоўцы практычных навыкаў у адпаведнасці з праграмай падрыхтоўкі ў клінічнай ардынатуры;

  • прафесарска-выкладчыцкі склад устаноў адукацыі і высокакваліфікаваныя спецыялісты арганізацый аховы здароўя;

  • работнікі сістэмы Міністэрства абароны, Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і іншыя катэгорыі грамадзян па пытаннях аказання першай медыцынскай дапамогі насельніцтву, у тым ліку пры надзвычайных сітуацыях.

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя

16.08.2022
1196
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы