Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(17) 373-70-80Мінск:
(17) 285-00-10Брэсцкая вобласць:
(162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(212) 22-45-38Гомельская вобласць:
(232) 50-32-04Гродзенская вобласць
(152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(222) 32-23-42Мінская вобласць:
(17) 517-20-25У Мінаховы здароўя ўпершыню праведзена атэстацыя ўпаўнаважаных асоб вытворцаў лекаў
Адзначым, што цяпер атэстацыя ўпаўнаважаных асоб вытворцаў лекавых сродкаў – агульнасусветнае патрабаванне.

У нашай краiне такі экзамен усе ўпаўнаважаныя асобы вытворцаў лекавых сродкаў абавязаны здаваць у адпаведнасці з Рашэннем Савета Еўразійскай эканамічнай Камісіі ад 3 лістапада 2016 г. № 73 «Аб парадку атэстацыі ўпаўнаважаных асоб вытворцаў лекавых сродкаў» і пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 18 лістапада 20 «Аб парадку атэстацыі, фарміравання і вядзення рэестраў упаўнаважаных асоб вытворцаў лекавых сродкаў, фармацэўтычных інспектараў». Атэстацыйная камісія працуе ў адпаведнасці з загадам Міністэрства аховы здароўя ад 27 траўня 2021 г. № 612.

26 студзеня першымі атэставанымі ўпаўнаважанымі асобамі, якія паспяхова прайшлі ўсе этапы атэстацыі сталі намеснік генеральнага дырэктара па якасці ААТ «Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў» Таццяна Батура і начальнік аддзела забеспячэння якасці ААТ «Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў» Любоў Ішчанка.
Этапы атэстацыі – гэта падрыхтоўка і прадастаўленне атэстацыйных дакументаў, напісанне і здача справаздачы аб прафесійнай дзейнасці ўпаўнаважаных асоб, тэставы кантроль ведаў і вуснае сумоўе ў выглядзе адказаў на экзаменацыйныя білеты. Упаўнаважаным асобам будуць выдадзены пасведчанні аб атэстацыі.
Усе ўпаўнаважаныя асобы, якія прайшлі атэстацыю, будуць унесены ў Рэестр упаўнаважаных асоб вытворцаў лекавых сродкаў Рэспублікі Беларусь і Рэестр упаўнаважаных асоб Еўразійскага эканамічнага саюза.
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя