Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(17) 373-70-80Мінск:
(17) 285-00-10Брэсцкая вобласць:
(162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(212) 22-45-38Гомельская вобласць:
(232) 50-32-04Гродзенская вобласць
(152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(222) 32-23-42Мінская вобласць:
(17) 517-20-25У Мінску ўшаноўвалі маладых спецыялістаў-медыкаў і лепшых настаўнікаў
У мерапрыемстве «Прысвячэнне ў прафесію» прынялі ўдзел маладыя ўрачы, сярэдні медперсанал, кіраўнікі і старшыні прафсаюзных камітэтаў арганізацый аховы здароўя сталіцы.

Старшыня камітэта па ахове здароўя Алена Богдан выказала надзею, што маладыя спецыялісты-медыкі адчуюць, што ўліліся ў адзіную сям'ю. Выхаванне адзінага каманднага духу, пачуцці пляча асабліва важна.
Алена Богдан лічыць, што «установы аховы здароўя адкрываюць для моладзі ўсе перспектывы, але прафесійная будучыня, паводле яе слоў, зараз залежыць ад намаганняў, які павінен прыкласці кожны. Праца ў імя пацыента, у імя яе вялікасці медыцыны дапаможа пераадолець вам усе цяжкасці на прафесійным шляху».

Яна таксама адзначыла, што «ў гэты дзень узгадваюць і настаўнікаў, таму свята праводзіцца бліжэй да Дня настаўніка. У нашай сістэме таксама ёсць настаўнікі, і гэта не толькі выкладчыкі медыцынскіх каледжаў і ўніверсітэтаў».
Лепшыя настаўнікі сёння атрымалі ўзнагароды Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя. На першым працоўным месцы за маладым спецыялістам-медыкам замацоўваюць вопытнага настаўніка: для ўрачоў, як правіла, загадчыка аддзялення, сярэдняга медперсаналу – старэйшую медсястру. Нагрудных знакаў адрознення «Лепшы настаўнік» БПРЗ сёлета ўдастоены трое педагогаў.

Па словах старшыні БПРЗ Вячаслава Шылы, «галіновы прафсаюз аховы здароўя падтрымлівае маладых спецыялістаў у іх прафесійным станаўленні і творчым развіцці. Маладым спецыялістам гатовы аказаць усебаковую падтрымку не толькі ў абароне іх законных працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і ўмацаванні здароўя. Ва ўстановах аховы здароўя Менска для кар'ернага росту ёсць выдатныя калектывы і настаўнікі».
Правядзенне мерапрыемства «Прысвячэнне ў прафесію» стала штогадовай традыцыяй, дадаў старшыня Мінскага гаркама БПРЗ Георгій Будрэвіч. Пасля двухгадовага перапынку, звязанага з кавідным перыядам, яно зноў адбылося. «У гэтым годзе рыхтаваліся вельмі старанна, таму што хацелі годна прыняць у нашу сям'ю маладых спецыялістаў і зрабіць гэты дзень запамінальным. Да гэтага былі праведзены такія мерапрыемствы - прысвячэнні ў прафесію – у лячэбных установах: паліклініках, стацыянарах. Кіраўнікі ўстаноў, старшыні прафсаюзных камітэтаў давалі пажаданні, уручалі маладым спецыялістам каштоўныя падарункі», – распавёў ён.
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя