↑
by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(17) 373-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(17) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(17) 517-20-25

У Мінскай дзіцячай інфекцыйнай бальніцы аднавіла работу вірусабактэрыялагічная лабараторыя

Сёння, 3 лістапада, пасля завяршэння капітальнага рамонту і рэканструкцыі адміністрацыйна-лабараторнага корпуса Гарадской дзіцячай інфекцыйнай клінічнай бальніцы аднавіла работу вірусабактэрыялагічная лабараторыя.

Як адзначыла галоўны ўрач бальніцы Марына Сакалова, важна, што вірусабактэрыялагічная лабараторыя – гэта цэнтр калектыўнага карыстання для ўсіх дзіцячых устаноў аховы здароўя Мінска. Спецыялісты лабараторыі змогуць выконваць шырокі спектр бактэрыялагічных, вірусалагічных, паразіталагічных, малекулярна-біялагічных даследаванняў.

Марына Сакалова адзначыла, што «да пачатку рэканструкцыі ў лабараторыі штогод праводзілася каля 400 тыс. даследаванняў, з іх 50% – для ўстаноў горада. Увод у эксплуатацыю найноўшага высокатэхналагічнага абсталявання дасць магчымасць павялічыць колькасць выкананых даследаванняў больш як у 2 разы. Лабараторыя абсталявана ўсім неабходным, у тым ліку аналізатарамі для правядзення бактэрыялагічных, вірусалагічных і малекулярна-біялагічных даследаванняў».

01_2021-11-03_16-13-36.jpg

Цяпер ва ўстанове ёсць комплексная сістэма BioFire, якая забяспечвае дакладныя вынікі ўсяго за 1 гадзіну метадам мультыплекснай ПЦР у рэжыме рэальнага часу. Прыбор тэстуе біялагічны ўзор адначасова на вірусы, бактэрыі, паразіты, грыбы, а таксама гены ўстойлівасці да супрацьмікробных прэпаратаў, што дазваляе лекару ў найкароткія тэрміны вызначыцца з аптымальнай антыбактэрыяльнай тэрапіяй для пацыента. Акрамя таго, абсталявана лабараторыя і ампліфікатарам Real-Time CFX-96. Гэта высакахуткасны прыбор для правядзення ПЦР у рэжыме рэальнага часу. Пры выкарыстанні двух ампліфікатараў адначасова можна даследаваць прыблізна 200 узораў біялагічнага матэрыялу на каронавірусную інфекцыю. Такім чынам, на працягу сутак можна даследаваць да 1000 біялагічных спроб. Ёсць у бальніцы зараз і аўтаматычная станцыя для вылучэння нуклеінавых кіслот Qiagen. Яна забяспечвае аўтаматызаваны працэс выдзялення нуклеінавых кіслот, высокую прадукцыйнасць і стандартызаваны вынік. За рахунак такога сучаснага абсталявання можна атрымаць надзейнае і хуткае вылучэнне РНК, ДНК для правядзення розных даследаванняў.

У лабараторыі функцыянуе аўтаматызаваная інфармацыйна-аналітычная праграма «Клініка», а таксама праграма кантролю рэзістэнтнасці мікраарганізмаў да антымікробных прэпаратаў WHONET.

«Важна, што вірусабактэрыялагічная лабараторыя працуе ў кругласутачным рэжыме, што дазваляе стварыць аптымальныя ўмовы для своечасовай дастаўкі, якаснага і хуткага пасева біялагічнага матэрыялу на пажыўныя асяроддзі. Высокатэхналагічнае абсталяванне служыць надзейнай гарантыяй атрымання дакладных, аб'ектыўных вынікаў даследаванняў і дазволіць своечасова выкарыстоўваць іх у лячэнні пацыентаў з інфекцыйнай паталогіяй», – сказала галоўдоктар.

Ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнік Адміністрацыі Фрунзенскага раёна Сяргей Шкруднеў і старшыня камітэта па ахове здароўя Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Алена Богдан.

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя

03.11.2021
865
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы