by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(17) 373-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(17) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(17) 517-20-25

У Мінскай абласной клінічнай бальніцы правялі ўнікальнае аператыўнае ўмяшанне

Першую ў Рэспубліцы Беларусь эндаскапічную аперацыю «Пераральная эндаскапічная міятамія ў пацыента з ахалазіяй стрававода 2 тыпу» (паводле Чыкагскай класіфікацыі) правялі ў Мінскай абласной клінічнай бальніцы.

03_photo1718773336.jpg

01_photo1718773335.jpg

Унікальнае ўмяшанне правяла ўрач-эндаскапіст (загадчыца) эндаскапічнага аддзялення, к.м.н., дацэнт, галоўны пазаштатны эндаскапіст Міністэрства аховы здароўя Наталля Лагодзіч.

Унікальнасць аперацыі заключаецца ў тым, што мiятамiя на працягу стрававода і кардыі выконваецца ў падслізістам пласце, у які ўводзіцца эндаскоп праз разрэз слізістай даўжынёй да 1,5 см у верхняй траціне груднога аддзела стрававода. Эфектыўнасць аперацыі супастаўная з вынікамі аперацыі Геллера і пазбаўляе пацыента ад шматразовых балонных дылятацый.

Аперацыя праводзілася пад кіраўніцтвам загадчыка аддзела эндаскапіі Маскоўскага клінічнага навукова-практычнага цэнтра ім. А. С. Логінава, д.м.н., прафесара Кірыла Шышына ў рамках развіцця беларуска-расійскіх узаемаадносін.

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя


18.06.2024
3451
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы