by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(017) 222-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(017) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(0162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(0212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(0232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(0152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(0222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(017) 517-20-25

У Міністэрстве аховы здароўя адбылася сустрэча з новым прадстаўніком СААЗ у Беларусі

Пост заняў грамадзянін Расіі, урач, кандыдат навук па спецыяльнасці «Вірусалогія» Сяргей Дыярдзіца. Вітаючы ў Міністэрстве аховы здароўя новага прадстаўніка Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў Беларусі, кіраўнік ведамства Дзмітрый Піневіч зазначыў, што «так склалася, што ў нас вельмі добрае ўзаемадзеянне па сістэме СААЗ. Гісторыя нашых сумесных праектаў працяглая і прадуктыўная. Дзякуй за тую ганаровую адзнаку, якую бюро СААЗ дало нашай краіне ў рамках дужання з пандэміяй. Калі толькі пачынаўся ковід, быў наладжаны добры і, галоўнае, хуткі абмен сусветнымі практыкамі. Вельмі важна было і тое, што ў зменлівым становішчы ва ўмовах ковіда, камунікацыя не гублялася. Наведванне доктарам Клюзе нашай краіны, яго сустрэча з Прэзідэнтам – гэта ўсе знакавыя падзеі. У цэлым, кіраўніцтвам краіны, у асобе нашага Прэзідэнта, ацэнка СААЗ вельмі каштоўная, і яна сапраўды аб'ектыўная».

02_photo1663735363.jpg

Міністр падкрэсліў, што СААЗ іграе лідзіруючую ролю ў выпрацоўцы сумесных праграм з іншымі агенцтвамі ААН. «Гэта было вылучэнне рэсурсаў ва ўмовах ковіда, нашае ўзаемадзеянне з Сусветным банкам (да моманту ўвядзення санкцый). СААЗ у большай ступені адыгрывала каардынуючую ролю, ролю правадніка і эксперта для Сусветнага банка.

Зміцер Піневіч не хавае, што нярэдка пры прыняцці рашэнняў ён абапіраўся на экспертаў СААЗ. «Падтрымка СААЗ адыграла добрую ролю ў рамках цяперашняй турбулентнасці, а таксама міграцыйнага крызісу», – адзначыў ён.

01_photo1663735363.jpg

У сваю чаргу прадстаўнік СААЗ у краіне Сяргей Дыордзіца выканаў ганаровую місію і ўручыў Беларусі сімвалічны знак, які быў заснаваны СААЗ як падзяку медыцынскім работнікам за самаадданую працу ва ўмовах пандэміі.

Сяргей Дыярдзіца адзначыў, што «Сусветная арганізацыя аховы здароўя задаволена супрацоўніцтвам з Беларуссю. Пра гэта сведчыць і той факт, што Рэспубліка Беларусь абрана ў склад Выканаўчага камітэта Сусветнай арганізацыі аховы здароўя на 2021-2024 гады».

Пад час сустрэчы бакі абмеркавалі новыя праекты і планы па развіццю супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя.

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя

21.09.2022
898
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы