by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(17) 373-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(17) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(17) 517-20-25

У Магілёўскай вобласці, першай з усіх абласцей Беларусі, прышчэпкі супраць COVID-19 атрымалі 50,3%

Адзначым, што ў Магілёўскай вобласці першую дозу вакцыны атрымалі 494546 чалавек – гэта складае 50,3% насельніцтва вобласці. А поўны курс завяршылі 411791 чалавек (41,8%).

Пры гэтым прышчэпкі супраць COVID-19 ужо атрымалі 89,1% работнікаў аховы здароўя, 95,5% асоб, якія пражываюць ва ўстановах з кругласутачным знаходжаннем (дома-інтэрнаты), 86,1% сістэмы сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, 81,5% сферы адукацыі.

З улікам рызыкі развіцця неспрыяльных наступстваў перанесенай інфекцыі COVID-19, праводзіцца вакцынацыя асоб старэйшыя за 61 год. З іх – ужо прышчэплены 74,8%, а таксама 79,2% асоб з хранічнымі захворваннямі.

Актыўна вядзецца работа па імунізацыі ў працоўных калектывах. Асабліва гэта датычыцца такіх сфер, якія прадугледжваюць павышаныя рызыкі інфіцыравання і распаўсюджвання інфекцыі – гандаль, грамадскае харчаванне, ЖКГ, сфера абслугоўвання і г.д. Так, на сённяшні дзень прышчэплены 70,8% работнікаў гандлю і грамадскага харчавання, 76,8 % сферы бытавога абслугоўвання, 74,3% – транспартных арганізацый, 70,3% – ЖКГ, энерга– і водазабеспячэння, 70,2% культуры і спорту.

Найбольш высокія ўзроўні ахопу прышчэпкамі (50% і больш ад колькасці насельніцтва раёна) дасягнуты ў Бялыніцкім, Быхаўскім, Глускім, Дрыбінскім, Клімавіцкім, Краснапольскім, Крычаўскім, Чэрыкаўскім, Шклоўскім раёнах, Магілёве і раёне, Бабруйску і раёне.

Адзначым таксама, што ў рамках кампаніі імунізацыі супраць грыпу ў Магілёўскай вобласці прышчапіліся ўжо 344034 чалавекі, у тым ліку – 101649 дзяцей, або 50,9% ад колькасці дзіцячага насельніцтва.         

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя

16.12.2021
683
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы