Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(17) 373-70-80Мінск:
(17) 285-00-10Брэсцкая вобласць:
(162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(212) 22-45-38Гомельская вобласць:
(232) 50-32-04Гродзенская вобласць
(152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(222) 32-23-42Мінская вобласць:
(17) 517-20-25У Оршы адкрылі новае аддзяленне магнітна-рэзананснай тамаграфіі
У Оршы, напярэдадні цудоўнага свята – Дня народнага адзінства, прайшло ўрачыстае адкрыццё новага аддзялення магнітна-рэзананснай тамаграфіі бальніцы №1 імя Сямашкі цэнтральнай паліклінікі.

Удзел у мерапрыемстве прынялі – губернатар Віцебскай вобласці Аляксандр Субоцін, міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, кіраўнік абласной сістэмы аховы здароўя Міхаіл Вішнявецкі, старшыня Аршанскага райвыканкама Ігар Ісачэнка, галоўны ўрач бальніцы Сяргей Карака, урачы і медсёстры бальніцы.
Аб новым аддзяленні і развіцці сістэмы аховы здароўя Віцебскай вобласці расказаў журналістам старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін. Ён зазначыў, што «Орша толькі дадала ад адкрыцця такога аддзялення. Тут з'явілася і новае звышсучаснае абсталяванне і новыя спецыялісты. Гэта адна з цаглінак агульнай пабудовы сістэмы аховы здароўя вобласці. Цяпер жыхары не толькі Аршанскага, але і найбліжэйшых раёнаў змогуць атрымліваць якасную меддапамогу. Безумоўна, адным з асноўных аб'ектаў для нас стане мадэрнізацыя абласной бальніцы, таму што вялікая надзея на сегмент вялізнага навукова-вытворчага навучальнага кластара, які мы плануем стварыць у абласной бальніцы».

Як адзначыў міністр аховы здароўя Дзмiтрый Піневіч, «у Аршанскім раёне выбудоўваецца аптымальная мадэль рэгіянальнай аховы здароўя. Для сістэмы аховы здароўя гэтага раёна, дзякуючы ўказу Прэзідэнта, было вельмі шмат зроблена. У бальніцы павялічыўся аб'ём медыцынскай дапамогі, найперш высокаспецыялізаванай. Орша стала другой па значнасці ў Віцебскай вобласці рэсурснай бальніцай. Немалаважна тое, што якасць медыцынскай дапамогі палепшылася. Мы гэта бачым па тым, што значна знізілася колькасць зваротаў грамадзян з Аршанскага рэгіёна. Фарміраванне ў Оршы буйнога міжрэгіянальнага цэнтра дазволіла нам маршрутызаваць пацыента, гэта значыць змяніць профіль у бліжэйшых раёнах. У прыватнасці, гэта перапрафіляванне ложкавага фонду ў Барані, змена ўчастковай сеткі ў Болбасава, Копысі. І зараз у Аршанскім рэгіёне, што і было ідэяй развіцця сацыяльнай сістэмы, выбудоўваецца аптымальная мадэль рэгіянальнай аховы здароўя з вельмі магутнымі міжрэгіянальнымі цэнтрамі гарадоў паскоранага развіцця і даступнасцю медыцынскай дапамогі рознага характару ў драбнейшых населеных пунктах. Гэта мае на ўвазе галоўнае – мы ўлічваем інтарэсы ўсіх грамадзян – ад малых вёсак да буйных гарадоў. Спачатку мы робім вось такія абсталяваныя цэнтры, а потым прыступаем да тых ці іншых змен у малых раёнах. І Орша, на мой погляд, з'яўляецца аптымальным паказчыкам таго, што мы тут робім, а таксама прыкладам для іншых рэгіёнаў у тым, што мы выбудоўваем».

Нагадаем, што ў лістападзе 2021 года, падчас працоўнай паездкі ў Оршу Аляксандр Лукашэнка наведаў гарадскую лякарню №1 ім. Сямашкі ўстановы аховы здароўя «Аршанская цэнтральная паліклініка». Па традыцыі Аляксандр Рыгоравіч адказаў на хвалюючыя супрацоўнікаў установы пытанні. І менавіта тады медыцынскія работнікі звярнулася да Кіраўніка дзяржавы з просьбай аказаць садзейнічанне ў набыцці магнітна-рэзананснага тамографа для аховы здароўя Аршаншчыны. МРТ набыты – за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту (па лініі цэнтралізаваных закупак Міністэрства аховы здароўя). Кошт абсталявання склала больш за 2,4 млн руб. Для працы ў аддзяленні МРТ было праведзена спецыяльнае навучанне медперсаналу.

«У аддзяленні працуюць тры лекары прамянёвай дыягностыкі, якія прайшлі спецыяльную падрыхтоўку для працы на новым абсталяванні. Калі мы будзем выходзіць на кругласутачны рэжым працы, то, магчыма, пашырым штат адмыслоўцаў. Колькасць пацыентаў за змену будзе залежаць ад паталогій, на якія будзе праводзіцца даследаванне. Калі дыягностыка галаўнога мозгу на ішэмічны інсульт займае 15 хвілін, то на дыягностыку брушнай паражніны з кантрасным узмацненнем патрабуецца гадзіну. Да гэтага яшчэ трэба дадаць падрыхтоўку пацыента да працэдуры», – распавёў загадчык аддзялення МРТ Павел Жалезнай.
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя