Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(17) 373-70-80Мінск:
(17) 285-00-10Брэсцкая вобласць:
(162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(212) 22-45-38Гомельская вобласць:
(232) 50-32-04Гродзенская вобласць
(152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(222) 32-23-42Мінская вобласць:
(17) 517-20-25У Рэспубліцы Куба зарэгістраваны беларускія лекавыя прэпараты
У выніку доўгатэрміновай сумеснай працы паміж УП «Цэнтр экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя», РУП «Кіруючая кампанія холдынгу «Белфармпрам» і CECMED у Рэспубліцы Куба зарэгістраваны першыя беларускія лекі. На сённяшні дзень размова ідзе аб лекавых прэпаратах вытворчасці УП «Мінскінтэркапс».

Таксама падчас візіту на Кубу паміж Цэнтрам экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя і Цэнтрам дзяржаўнага кантролю медыкаментаў, абсталявання і медыцынскіх прыбораў Рэспублікі Куба (CECMED) падпісана «Пагадненне аб правядзенні міжлабараторных параўнанняў». Выкананне гэтага дакумента будзе садзейнічаць павышэнню ўзроўню даверу паміж выпрабавальнымі лабараторыямі Беларусі і Кубы, павышэнню кваліфікацыі спецыялістаў у галіне лабараторных даследаванняў, садзейнічаць гарманізацыі патрабаванняў да кантролю якасці лекавых сродкаў і, як вынік, павысіць эфектыўнасць і бяспеку лекавых сродкаў для пацыентаў нашых краін.

Нагадаем, што на Кубе з афіцыйным візітам зараз знаходзіцца дэлегацыя прадстаўнікоў сістэмы аховы здароўя Беларусі. У дэлегацыю ўвайшлі прадстаўнікі Цэнтра экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя, Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі, кіруючай кампаніі холдынгу «Белфармпрам».

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя