Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(17) 373-70-80Мінск:
(17) 285-00-10Брэсцкая вобласць:
(162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(212) 22-45-38Гомельская вобласць:
(232) 50-32-04Гродзенская вобласць
(152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(222) 32-23-42Мінская вобласць:
(17) 517-20-25Відэаэндаскапічная сістэма ў рамках праекта Белінвестбанка «Здароўе ў кожны рэгіён» з'явілася ў Мядзелі
Новы дыягнастычны комплекс для даследавання верхніх аддзелаў стрававальнага гасцінца з'явіўся ў Мядзельскай ЦРБ. Абсталяванне закуплена дзякуючы сацыяльнаму праекту «Здароўе ў кожны рэгіён», які рэалізуе Белінвестбанк. Бальніца Мядзела стала першай з шасці, размешчаных у малых гарадах краіны, дзе ў рамках праекта да канца года з'явяцца такія ўстаноўкі.
Мядзельская ЦРБ – шматпрофільная лячэбна-прафілактычная ўстанова. У яго склад уваходзяць цэнтральная раённая і 3 участковыя бальніцы, паліклініка па абслугоўванні дарослага і дзіцячага насельніцтва, 5 урачэбных амбулаторый, якія працуюць па прынцыпе ўрача агульнай практыкі, 9 ФАПаў, а таксама перасовачны медыцынскі комплекс.

«У 2023 годзе, выконваючы распараджэнне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Мядзельскім раёне, была праведзена работа па прывядзенню ў належны фельчарска-акушэрскіх пунктаў, урачэбных амбулаторый і ўчастковых бальніц», – расказаў намеснік старшыні Мядзельскага раённага выканаўчага камітэта Руслан Жук. Цяпер усе ФАПы аснашчаны электракардыёграфамі, урачэбныя амбулаторыі і ўчастковыя бальніцы – дэфібрылятарамі. Дзякуючы падтрымцы Міністэрства аховы здароўя, аблвыканкама, у Мядзельскай ЦРБ функцыянуе кабінет рэнтгенаўскай камп'ютарнай тамаграфіі. Вядуцца работы па капітальным рамонце замены ліфтаў, якія плануецца завяршыць да канца года. Таксама распрацавана праектна-каштарысная дакументацыя па цеплавой мадэрнізацыі фасада будынка паліклінікі.
Як адзначыла галоўны ўрач Мядзельскай ЦРБ Марына Субач, «гэта абсталяванне сучаснае і вельмі запатрабаванае сёння. На жаль, апошнім часам у насельніцтва адзначаецца рост анкалагічных захворванняў страўнікава-кішачнага тракта. Апарат служыць для шырокага спектру эндаскапічных даследаванняў. Ён дазваляе нашым спецыялістам старанна абследаваць слізістую абалонку стрававода, страўніка і дванаццаціперснай кішкі пацыента, своечасова выявіць агмені запалення, злаякасныя наватворы і іншыя».

Дыягнастычны комплекс дасць магчымасць урачу атрымліваць малюнак высокай выразнасці. Гэта спрыяе дакладнаму выяўленню, значна паляпшае бачнасць і адзнаку драбнюткіх ачагоў інфекцыі верхніх аддзелаў страўнікава-кішачнага гасцінца.
«Праект «Здароўе ў кожны рэгіён» выключна сацыяльны. Ён накіраваны перш за ўсё на падтрыманне матэрыяльна-тэхнічнай базы медыцынскіх устаноў у гарадах з колькасцю насельніцтва да 50 тыс. чалавек. Гэта наш уклад як сацыяльна-адказнага бізнесу ва ўдасканаленне аказання медыцынскай дапамогі ў малых гарадах і павышэння яе даступнасці незалежна ад месца пражывання чалавека. Мядзельская ЦРБ стала першай у рамках рэалізацыі гэтага праекта. На чарзе – цэнтральныя раённыя бальніцы Іванава, Лепеля, Навагрудка, Лельчыц і Шклова», – распавёў старшыня праўлення ААТ «Белінвестбанк» Алег Казарэдаў.
Нагадаем, Пагадненне аб рэалізацыі праекта было падпісана ў ліпені 2023 года паміж Міністэрствам аховы здароўя і Белінвестбанкам.
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя