Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(17) 373-70-80Мінск:
(17) 285-00-10Брэсцкая вобласць:
(162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(212) 22-45-38Гомельская вобласць:
(232) 50-32-04Гродзенская вобласць
(152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(222) 32-23-42Мінская вобласць:
(17) 517-20-25Юбілей Рэспубліканскага клінічнага медцэнтра
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра з 90-годдзем з дня ўтварэння ўстановы. «Прайшоўшы вялікі шлях развіцця ад сціплага аднапавярховага будынка лечкамісіі, ваша клініка стала сучаснай шматпрофільнай лячэбна-прафілактычнай установай, – гаворыцца ў віншаванні. – Сёння ў ім працуюць выдатныя спецыялісты, вучоныя, якія пастаянна ўдасканальваюць свае веды і навыкі. Тут сканцэнтраваны ўсе віды аказання медыцынскай дапамогі, укараняюцца самыя перадавыя тэхналогіі».
Кіраўнік дзяржавы назваў клінічны медцэнтр адной з найлепшых навукова-практычных устаноў Беларусі, паслугамі якой могуць скарыстацца жыхары і госці краіны. Прэзідэнт пажадаў калектыву Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра шчасця, дабрабыту, доўгіх гадоў жыцця і поспехаў у высакародным служэнні краіне і народу. На ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды 90-годдзя Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра прывітанне Кіраўніка Дзяржавы зачытаў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка.

Раман Галоўчанка адзначыў, што «пройдзеныя гады сімвалізуюць дастойны шлях станаўлення і развіцця вашага цэнтра, які стаў аўтарытэтнай і перадавой навукова-практычнай установай. Тут заўсёды працавалі і працягваюць працаваць унікальныя спецыялісты, якіх наша краіна ўзброіла самым сучасным медыцынскім абсталяваннем. Ваш цэнтр укамплектаваны па самым апошнім слове тэхнікі», – сказаў ён. Раман Галоўчанка выказаў удзячнасць за працу, пажадаў далейшых поспехаў у высакароднай справе служэння здароўю нацыі.

Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава адзначыла, што «пройдзены сур'ёзны шлях станаўлення гэтай медыцынскай установы – ад невялікай клінікі да высокатэхналагічнага рэспубліканскага медцэнтра, які ведаюць не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі. Сёння 54 краіны супрацоўнічаюць з цэнтрам. Гэта вялікая заслуга ўсіх тых, хто стаяў ля вытокаў станаўлення гэтай медустановы, хто ў далейшым прыклаў усе намаганні, каб развіваць і дасягаць такіх значных вынікаў у аказанні дапамогі нашым людзям». Яна падзякавала спецыялістам цэнтра за працу, адданасць справе, за тое, што, працуючы сёння ў такіх няпростых умовах, яны аказваюць дапамогу людзям абсалютна па ўсіх напрамках.
«90 гадоў немалы тэрмін. Гэта дае ўпэўненасць, што ў любую цяжкую хвіліну знойдуцца спецыялісты, якія змогуць аказаць дапамогу чалавеку. І такім месцам з'яўляецца наш клінічны цэнтр», – падкрэсліў кіраўнік справамі Прэзідэнта Валеры Іваноў. Паводле яго слоў, калектыў цэнтра – прафесіяналы самага высокага ўзроўню: прафесары, дактары навук, кандыдаты, проста вопытныя ўрачы, якія на практыцы апраўдваюць аказаны ім давер. Валерый Іваноў таксама адзначыў, што ёсць планы па далейшаму развіццю цэнтра – ад пашырэння тэрыторыі да павелічэння пераліку паслуг.

Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч лічыць, што Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр Упраўлення спраў Прэзідэнта крыху апярэджвае ў цэлым сістэму аховы здароўя ў плане персаніфікацыі лячэння. «Вашы пацыенты найболей складаныя. Тут выяўляецца ўся персаніфікацыя лячэння, тое, што мы жадаем атрымаць у цэлым ад сістэмы аховы здароўя. І тут вы – на прыступку наперадзе. Вось чаму цэнтр атрымаў сертыфікат постдыпломнага адукацыйнага цэнтра», – сказаў ён на ўрачыстым мерапрыемстве. Паводле яго слоў, за 90-гадовую гісторыю цэнтр можа ганарыцца многімі дасягненнямі. «Ад лепшых практык, якія былі ў амбулаторным звяне, дыспансерным назіранні, прафілактыцы, да высокатэхналагічнага цэнтра», – удакладніў ён, дадаўшы, што ўсё гэта стала магчымым дзякуючы самаадданай працы калектыву. «Апошнія гады дзякуючы актыўнасці і ініцыятыве, беларуская ахова здароўя дэманструе значныя поспехі ў дыягностыцы і лячэнні пацыентаў. І тут немалая заслуга супрацоўнiкаў цэнтра – сучасная медыцына патрабуе новых падыходаў. Наша сістэма аховы здароўя павінна арыентавацца на інавацыйнае развіццё, а значыць, павінна адпавядаць апошнім дасягненням. І праца спецыялістаў вашага цэнтра – актыўная інтэграцыя ўнікальных навуковых даследаванняў у практыку – можа служыць візітнай карткай такога поспеху», – адзначыў міністр.

Ад усёй прафесійнай медыцынскай супольнасці, усёй сістэмы аховы здароўя Дзмітрый Піневіч выказаў калектыву цэнтра – вучоным, практыкуючым урачам, сярэдняму і малодшаму медыцынскаму персаналу, спецыялістам сумежных прафесій – цёплыя словы віншавання з юбілейнай датай, пажадаў поспехаў і здароўя.
Галоўны урач Рэспубліканскага клінічнага медцэнтра Ірына Абельская канстатавала, што ўвесь працэс арганізацыі і аказання медыцынскай дапамогі ў цэнтры сапраўды заснаваны на персаніфікаваным падыходзе. «Прадстаўлены ўсе віды дапамогі, пачынаючы ад першаснай медыка-санітарнай і заканчваючы высокатэхналагічнай. Магутная дыягнастычная база, шматпрофільная рэабілітацыя. Штогод праводзіцца каля 1,5 тыс. высокатэхналагічных аперацый. У тым ліку пры анкалагічнай паталогіі. Што датычыцца кардыяхірургічных і рэнтген-эндаваскулярных аперацый, то грамадзянам краіны яны праводзяцца на бясплатнай аснове. І за год іх праводзіцца каля 370. Усе шэсць аперацыйных маюць міжнародны сертыфікат найвышэйшага класа чысціні. У клініцы працуе Рэспубліканскі цэнтр эндаскапічнай і рабатычнай хірургіі, Цэнтр лазерных інтэрвенцый. Рэалізуюцца прынцыпы максімальна эфектыўнага выкарыстання медыцынскага абсталявання і прафесійных магчымасцей. Наш цэнтр – акрэдытаваная навуковая арганізацыя, значны рэсурс для рэалізацыі навукова-тэхнічных праграм, інавацыйных праектаў, правядзення клінічных выпрабаванняў, пляцоўка рэспубліканскіх і міжнародных канферэнцый і семінараў», – адзначыла яна.
Паводле слоў Ірыны Абельскай, стварэнне ў 2018 годзе адукацыйнага сімуляцыйнага цэнтра, першага ў рэспубліцы для паслядыпломнай падрыхтоўкі спецыялістаў і атрыманне ліцэнзіі на ажыццяўленне адукацыйнай дзейнасці, дало магчымасць укараніць прынцыпова новыя тэхналогіі ў падрыхтоўцы, пашырыць узаемадзеянне з адукацыйнымі арганізацыямі і калегамі з іншых навучальных устаноў. «Мы працуем па 10 адукацыйных праграмах, 18 навучальных курсах для лекараў, сясцёр, фармацэўтаў і немедыцынскіх спецыялістаў. Каля 1,7 тыс. слухачоў пачынаючы з 2019 года прайшлі праз наш цэнтр», – распавяла яна.
«Пандэмія COVID-19 наглядна прадэманстравала: толькі пры моцнай вертыкалі ўлады ў краіне можна зладзіць з любымі выклікамі. Некалькі дзён на частковае перапрафіляванне ложкавага фонду, нязвыкла цяжкія ўмовы працы, новыя кампетэнцыі, але мы разам з усёй краінай справіліся і спакойна працягваем працаваць у новых эпідэмічных умовах», – падкрэсліла Ірына Абельская.
«Я спадзяюся, што ў гісторыі мэдычнага цэнтру будзе яшчэ шмат памятных дат. Мы будзем расці і развівацца, удасканальваць падыходы і адкрываць новыя напрамкі. Будуць мяняцца пакаленні супрацоўнікаў і пацыентаў, але нязменна Рэспубліканскі клінічны медцэнтр будзе чуць пульс нашай роднай Беларусі і стаяць на варце яе здароўя», – падсумавала галоўдоктар Рэспубліканскага клінічнага медцэнтра.
Даведачна: гісторыя цэнтра пачалася з невялікага аднапавярховага будынка, а зараз бальніца ператварылася ў сучасную шматпрофільную ўстанову аховы здароўя. Цэнтр стаў адной з вядучых навуковых устаноў краіны, выхаваў не адно пакаленне высокакваліфікаваных спецыялістаў і ўнёс неацэнны ўклад у развіццё медыцынскай навукі і практыкі дзяржавы. Сёння Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр – гэта не толькі практычная медыцына, але і вядучая навукова-даследчая ўстанова рэспублікі. Тут выконваецца шырокі спектр работ фундаментальнага і прыкладнога характару ў галіне чэраўной хірургіі, кардыяхірургіі, лазерных інтэрвенцый і г.д.
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя