by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(017) 222-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(017) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(0162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(0212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(0232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(0152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(0222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(017) 517-20-25

Тыдзень медыцынскіх работнікаў: Мінская вобласць

Лепшых медработнікаў вобласці ўшаноўвалі ў Нясвіжскім замку

З прафесійным святам медработнікаў павіншавалі сёння намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігар Петрышэнка, старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын, міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч і іншыя.

IMG_1023.jpg

Словы падзякі выказаў намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка. Ён адзначыў, што гэты знакавы аб'ект не выпадкова выбраны месцам, дзе сёння гучаць цёплыя словы на адрас усіх работнікаў аховы здароўя. «Гэта дэманстрацыя вялікай удзячнасці вашай самаадданай працы», – сказаў ён. Віцэ-прэм'ер упэўнены, што ў гэтую прафесію прыходзяць аднойчы і назаўжды. «Важна, што людзі, застаючыся ў ёй, аддаюць не толькі свой прафесіяналізм, свае ўменні і навыкі, засвоеныя ад старэйшых калегаў ўрокі, але і сваю душу, сваё сэрца, каб сапраўды шчыра лячыць і дапамагаць кожнаму пацыенту», – адзначыў ён.

Даведачна: За апошнія два гады больш за 160 адзінак новага высокатэхналагічнага абсталявання было закуплена для клінік вобласці. На сёння 9 клінік аснашчаны кампутарнымі тамографамі, 5 – магнітна-рэзананснымі.

Як распавёў старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын, «пачатак пандэміі прадэманстраваў ўсім, наколькі цяжкая і адказная праца ў медыкаў. Не толькі лячэнне, але і атмасфера аптымізму прымушае нас хутчэй здаравець. Але мы разумеем, чаго варты аптымізм у гэтых умовах, у гэтых чырвоных зонах, таму шчыра дзякую вам за вашу працу», – дадаў ён.

2021-06-16_20-00-40.jpg

Аляксандр Турчын заўважыў, што органы выканаўчай улады прыкладаюць максімум намаганняў для будаўніцтва новых аб'ектаў. «Бягучы год – гэта паліклініка ў Жодзіна, дзіцячая бальніца ў Барысаве, пачалі будаваць паліклініку ў Бараўлянах. Ёсць план не толькі па будаўніцтву новых аб'ектаў, але і па прывядзенню да годных умоў дзеючых бальніц і паліклінік», – сказаў ён.

IMG_1059.jpg

Міністр аховы здароўя Беларусі Дзмітрый Піневіч звярнуў увагу, што медыкі Міншчыны з гонарам і годнасцю вытрымалі няпросты эпідэмічны перыяд. У буйных раённых цэнтрах: Барысаве, Салігорску, Маладзечна, Нясвіжы, Стоўбцах і іншых былі разгорнуты чырвоныя зоны, дзе былі ўвасоблены лепшыя традыцыі прафесіяналізму, міласэрнасці і чалавечнасці. Таксама ён дадаў, што Міншчына – універсітэцкі рэгіён, ён з'яўляецца базай Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі.

Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і моладзевай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Аляксандр Шыпуля звярнуў увагу, што ў нашай краіне шмат зроблена для сферы медыцыны. Беларусь з'яўляецца лідэрам сярод краін СНД па ўзроўні сістэмы аховы здароўя. Мінская вобласць у 2020 годзе заняла ганаровае другое месца сярод рэгіёнаў. Тут закупляецца абсталяванне, будуюцца паліклінікі, бальніцы. Але без прафесіяналаў сваёй справы яно б не змагло функцыянаваць.

2021-06-16_20-00-08.jpg

Адзначым, што ўпершыню ў гэтым годзе на абласных і Менскам гарадскім свяце ўручаюцца нагрудныя знакі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя «За працу ў імя жыцця». Высокую узнагароду атрымліваюць работнікі аховы здароўя, якія падчас пандэміі «змагаюцца» з COVID-19. Медыцынскім работнікам вобласці таксама былі ўручаны Ганаровыя граматы Адміністрацыі Прэзідэнта, Мінаблвыканкама, Савета Міністраў, Палаты прадстаўнікоў, нагрудныя знакі «Выдатнiк Ахова здароўя Рэспублікі Беларусь». Каля 100 чалавек атрымалі сёння заслужаныя ўзнагароды.

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя

16.06.2021
472
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы