by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(17) 373-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(17) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(17) 517-20-25

Новая рэдакцыя закона аб ахове здароўя ўступіла ў сілу

Закон Рэспублікі Беларусь ад 11 снежня 2020 г. № 94-З уступіў у сілу 23 ліпеня.

Закон Рэспублікі Беларусь ад 11 снежня 2020 г. № 94-З «Аб змяненні законаў па пытаннях аховы здароўя і аказання псіхалагічнай дапамогі» сёння, 23 ліпеня, уступіў у сілу. Нарматыўны прававы акт распрацаваны ў мэтах удасканалення прававога рэгулявання нормаў Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 чэрвеня 1993 г. № 2435-XII «Аб ахове здароўя» і Закона Рэспублікі Беларусь ад 1 лiпеня 2010 г. № 153-З «Аб аказанні псіхалагічнай дапамогі».

Пры падрыхтоўцы былі ўлічаны – практыка прымянення заканадаўства і міжнародна-прававыя акты, якія складаюць права Еўразійскага эканамічнага саюза. У нарматворчасці важна стабільнасць прававога рэгулявання, таму ў Законе захаваны прынцыпы дзяржаўнай палітыкі ў галіне аховы здароўя і асноўныя падыходы дзяржаўнага рэгулявання. Для грамадзян важна атрымаць даступную і якасную медыцынскую дапамогу, у сувязі з чым асноўная ўвага ў Законе нададзена менавіта ўказаным пытанням.

Законам ўводзіцца шэраг навэл.

• У мэтах павышэння якасці медыцынскай дапамогі Міністэрствам аховы здароўя сфарміравана сістэма кіравання якасцю меддапамогі, якая дазваляе ацаніць якасць аказання дапамогі ў кожным канкрэтным выпадку, ўзровень аказання дапамогі ў арганізацыі аховы здароўя і сістэму меддапамогі.

Уведзены новы від экспертызы - экспертыза якасці медыцынскай дапамогі, якая будзе праводзіцца ў мэтах выяўлення парушэнняў пры аказанні медыцынскай дапамогі пры смяротных выпадках, па скаргах і ў іншых выпадках, устаноўленых Міністэрствам аховы здароўя.

У адрозненне ад экспертызы якасці медыцынскай дапамогі, прадугледжаная ў Законе ацэнка якасці медыцынскай дапамогі і медыцынскіх экспертыз будзе праводзіцца ў мэтах удасканалення аказання меддапамогі і правядзення медэкспертызы ў арганізацыях аховы здароўя.

• Пашыраюцца магчымасці выкарыстання аддзяленняў дзённага знаходжання - грамадзяне Рэспублікі Беларусь будуць забяспечаны лекавымі сродкамі і медвырабамі ў межах рэспубліканскіх фармуляраў за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў, аналагічна як гэта адбаваецца тады калі пацыеінт знаходзіцца ва ўмовах стацыянара.

Гэта змяненне ажыццяўляецца ў рамках развіцця хірургіі аднаго дня. Яно накіравана на павышэнне даступнасці медыцынскай дапамогі, зніжэння ўзроўню шпіталізацыі ў кругласутачныя стацыянары.

• Стане магчымым прызначэнне пацыентам кантраляванага лячэння. Пацыентам будуць выдавацца лекавыя прэпараты ў стацыянарных або амбулаторна - пад наглядам медыцынскіх работнікаў. Кантраляванае лячэнне будзе прызначацца пацыентам пры пэўных захворваннях (напрыклад, сухотах). Гэта дазволіць забяспечыць аказанне меддапамогі на працягу ўсяго курсу лячэння. Такая магчымасць асабліва актуальная для асоб, якія з прычыны злоўжывання алкаголем ці іншых прычын не выконваюць прадпісанняў ўрача.

• Яшчэ адно новаўвядзенне датычыцца медыцынскіх работнікаў. За імі замацавана права на абгрунтаваную прафесійную рызыку.

Замацаванне права на прафесійную рызыку і канкрэтызацыя яго вызначэння ў Законе прадаставіць дадатковыя прававыя гарантыі медыцынскім работнікам. Такое новаўвядзенне накіравана на захаванне спецыялістаў якія працуюць у галіне. Яны выконваюць складаныя і высокатэхналагічныя ўмяшання, аказваюць медыцынскую дапамогу пры захворваннях і гэтая праца мае высокую рызыку наступлення ускладненняў.

• Закон уводзіць медыцынскую акрэдытацыю дзяржаўных арганізацый аховы здароўя, якая будзе праводзіцца па ўмовах і відах аказання медыцынскай дапамогі.

Вынікі медыцынскай акрэдытацыі дазволяць павысіць эфектыўнасць фінансавання аховы здароўя без зніжэння даступнасці меддапамогі для насельніцтва. Такім чынам будуць забяспечаны ўмовы для стварэння міжраённых цэнтраў на базе цэнтральных раённых бальніц. Яны маюць дастатковыя рэсурсныя магчымасці для выканання высокатэхналагічных і складаных умяшанняў па хірургіі, для прымянення метадаў прамянёвай дыягностыкі пры аказанні анкалагічнай, неўралагічнай, кардыялагічнай і іншай спецыялізаванай медыцынскай дапамогі.

• Прадугледжаная Законам клініка-эканамічная (фармакаэканамічная) экспертыза стане інструментам для адбору найбольш выгадных і бяспечных медтэхналогій. Тэхналогіі, якія прайшлі экспертызу, будуць рэкамендаваныя для ўключэння ў - клінічныя пратаколы, рэспубліканскія фармуляры лекавых сродкаў і медвырабаў, у пералік асноўных лексредств і іншыя дакументы, якія вызначаюць парадак аказання меддапамогі.

• Закон аб ахове здароўя дапаўняецца накірункам, які прысвечаны дзяржаўнай сацыяльнай замове ў галіне аховы здароўя.

Дадзены механізм забяспечыць магчымасць прыцягнення недзяржаўных арганізацый аховы здароўя, недзяржаўных некамерцыйных арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць меддзейнасць, да аказання меддапамогі, рэалізацыі праектаў у галіне аховы здароўя. Выканаўцы дзяржаўнага сацыяльнага заказу ў галіне аховы здароўя будуць вызначацца абласнымі і Мінскім гарадскім выканаўчымі камітэтамі на конкурснай аснове па выніках адкрытай і празрыстай працэдуры.

• Законам створаны усе ўмовы для ўкаранення ў Беларусі інфармацыйнай электроннай сістэмы аховы здароўя. Асноўныя элементы цэнтральнай інфармацыйнай платформы – электронная медыцынская карта пацыента, аб'яднанне інфармацыйных рэгістраў ў цэнтралізаванай інфармацыйнай сістэме аховы здароўя, электронныя сэрвісы, асабісты электронны кабінет пацыента і т. д.

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя

23.07.2021
4555
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы