↑
by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(17) 373-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(17) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(17) 517-20-25

Вынікі першага паўгоддзя: адказнасць за рэзультат і праца на апярэджанне

Сёння, 25 жніўня, на базе Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў аховы здароўя БДМУ прайшло пасяджэнне калегіі Міністэрства аховы здароўя, прысвечанае выніка́м работы галіны за першае паўгоддзе 2026 года і актуальным задачам на перспектыву.

Для ўдзелу ў пасяджэнні былі запрошаны члены калегіі, прадстаўнікі дэпутацкага корпуса, начальнікі галоўных упраўленняў па ахове здароўя аблвыканкамаў і старшыня Камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама, начальнікі структурных падраздзяленняў Мінздрава, кіраўнікі рэспубліканскіх навукова-практычных цэнтраў і іншых устаноў, галоўныя ўрачы міжраённых цэнтраў і абласных бальніц, кіраўнікі фармацэўтычных прадпрыемстваў, іншыя спецыялісты. Таксама ў рабоце калегіі прыняла ўдзел галоўны ўрач Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра Кіравання справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ірына Сцяпанаўна Абельская.

У цэнтры ўвагі — выкананне аб'ёмаў медыцынскай дапамогі, лічбавізацыя, кадравае забеспячэнне, фінансаванне і санітарна-эпідэміялагічны дабрабыт.

Адказнасць кожнага — за агульны вынік

Адкрываючы пасяджэнне, Міністр аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў падкрэсліў:

«Хацелася б, каб дадзеная калегія стала для ўсіх нас пераломным момантам, каб мы не проста фармальна падвялі вынікі, а задавалі пытанні і вылучалі прапановы для вырашэння задач праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця нашай краіны. Кожны павінен адчуваць сваю адказнасць за вынік».

Медыцынская дапамога: стабільнасць, лічбавізацыя, зоны росту З асноўным дакладам выступіла першы намеснік Міністра аховы здароўя Алена Богдан.

Ключавыя акцэнты:

  • лічбавізацыя — прыярытэт, які дазволіць атрымліваць максімальна дакладную інфармацыю для аналізу сітуацыі ў галіне;
  • узмацненне работы па выяўленні і лячэнні пацыентаў з неінфекцыйнымі захворваннямі;
  • навучальныя семінары для першаснага звяна;
  • работа са зваротамі грамадзян — патрабуе павышэння якасці на месцах;
  • падрыхтоўка і перападрыхтоўка спецыялістаў УГД;
  • лекавае забеспячэнне.

Акрэдытацыя і кадры: новыя падыходы

Намеснік Міністра аховы здароўя Барыс Андрасюк прадставіў прапановы па акрэдытацыі медыцынскіх устаноў і кадравым забеспячэнні.

Асобная ўвага — маладым спецыялістам: кантроль забеспячэння жыллём, замацаванне настаўнікаў, суправаджэнне на першых працоўных месцах.

 «У цяперашні час пераглядаюцца падыходы да правядзення кантролю якасці і парадку медыцынскай акрэдытацыі. Фінансавыя механізмы ўздзеяння на неакрэдытаваныя арганізацыі плануецца замяніць на адміністрацыйна-кіраўніцкія», — адзначыў намеснік Міністра.

Фінансаванне і інфраструктура

Пра фінансавую ўстойлівасць галіны далажыў намеснік Міністра аховы здароўя Аляксандр Старавойтаў.

У першым паўгоддзі забяспечана стабільнае фінансаванне, сярэдняя заработная плата ў ахове здароўя вырасла на 15 %. Да канца 2026 года колькасць кіраўнікоў усіх катэгорый і іх намеснікаў будзе прыведзена ў адпаведнасць з нормамі заканадаўства.

Санітарна-эпідэміялагічная абстаноўка

Пра сітуацыю ў краіне расказала намеснік Міністра аховы здароўя — Галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Святлана Нячай.

Санітарна-эпідэміялагічная абстаноўка застаецца стабільнай і кантраляванай.

  • Інфекцыйная захворвальнасць у першым паўгоддзі на 5 % ніжэйшая, чым за аналагічны перыяд мінулага года.
  • Захавана тэндэнцыя да зніжэння захворвальнасці на вірусны гепатыт А.
  • Захворвальнасць на адзёр утрымліваецца на ўзроўні спарадычных выпадкаў.
  • Санэпідслужба актыўна рыхтуецца да сезона вакцынацыі супраць грыпу.

26.08.2026
92
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы