↑
by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(17) 373-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(17) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(17) 517-20-25

Пра медыцынскія дакументы для адкрыцця дабрачынных рахункаў у сферы аховы здароўя

З 12 верасня 2026 г. уступіў у сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 верасня 2026 г. № 304 «Аб фондах і дабрачыннай дзейнасці ў сферы аховы здароўя». Указам вызначана, што для адкрыцця рахунку фізічная асоба прадстаўляе ў банк выдадзены ў адпаведнасці з заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах медыцынскі дакумент, які пацвярджае наяўнасць захворвання ў асобы, якая мае патрэбу ў аказанні медыцынскай дапамогі.

Да такіх медыцынскіх дакументаў адносяцца (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200):

·        медыцынская даведка аб стане здароўя. Выдаецца арганізацыяй аховы здароўя па месцы жыхарства або арганізацыяй аховы здароўя, у якой аказвалася медыцынская дапамога, на працягу аднаго дня пасля правядзення медыцынскага агляду, медыцынскага асведчання;

·        выпіска з медыцынскіх дакументаў. Выдаецца арганізацыяй аховы здароўя па месцы жыхарства або арганізацыяй аховы здароўя, у якой аказвалася медыцынская дапамога, на працягу пяці дзён з дня звароту.

Для атрымання ўказаных медыцынскіх дакументаў грамадзяніну трэба звярнуцца ў адпаведную арганізацыю аховы здароўя і прад'явіць пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу.

Кароткая інфармацыя пра парадак звароту па медыцынскія дакументы прадстаўлена ў табліцы.


Найменне адміністрацыйнай працэдуры

Арганізацыя аховы здароўя, у якую неабходна звярнуцца грамадзяніну

Дакументы і (або) звесткі, якія прадстаўляюцца грамадзянінам для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры

Памеры платы,  якая спаганяецца за ажыццяўленне (пры ажыццяўленні) адміністрацыйнай працэдуры

Максімальны тэрмін ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры

Тэрмін дзеяння даведкі, іншага дакумента (рашэння), які выдаецца (прымаецца) пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры

7.6. Выдача медыцынскай даведкі аб стане здароўя

арганізацыя аховы здароўя па месцы жыхарства або арганізацыя аховы здароўя, у якой аказвалася медыцынская дапамога

пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу

бясплатна

1 дзень пасля правядзення медыцынскага агляду, медыцынскага асведчання

да 1 года

7.9. Выдача выпіскі з медыцынскіх дакументаў

арганізацыя аховы здароўя па месцы жыхарства або арганізацыя аховы здароўя, у якой аказвалася медыцынская дапамога

пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу

бясплатна

5 дзён з дня звароту

бестэрмінова


30.09.2026
361
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы