Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(17) 373-70-80Мінск:
(17) 285-00-10Брэсцкая вобласць:
(162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(212) 22-45-38Гомельская вобласць:
(232) 50-32-04Гродзенская вобласць
(152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(222) 32-23-42Мінская вобласць:
(17) 517-20-25Чарговая партыя кітайскай вакцыны супраць COVID-19 прыбыла ў Беларусь
21 студзеня міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітая ў Беларусі Се Сяаюн падпісалі дакументы аб перадачы 3 млн доз вакцыны SARS-CoV-2 Vaccine (Vero Cell) Inactivated кампаніі Sinopharm. Упершыню ў Беларусь прыбыла такая вялікая партыя вакцыны – 1,5 млн доз закупіла Міністэрства аховы здароўя, а 1,5 млн доз кітайскі бок перадаў Беларусі ў якасці замежнай бязвыплатнай дапамогі.

Чарговая партыя кітайскай вакцыны супраць COVID-19 будзе выкарыстана для вакцынацыі ўсіх ахвочых, расказаў на ўрачыстай цырымоніі міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч.
Міністр адзначыў, што кітайская вакцына Vero Cell выкарыстоўваецца для масавай вакцынацыі, і на сёння яна ёсць у наяўнасці ва ўстановах аховы здароўя. «Мы працягнем яе выкарыстоўваць для вакцынацыі ўсіх катэгорый насельніцтва, усіх, хто пажадае гэта зрабіць», – сказаў ён.
Чарговая партыя прэпарата з Пекіна ідзе на кантроль якасці. Паколькі гэта ўжо не першая пастаўка, будуць мінімізаваны ўсе бюракратычныя працэдуры, сказаў Дзмітрый Піневіч. «Таму загружаем і праз тыдзень яна ўжо будзе паступаць як дадатак да існуючых вакцын», – удакладніў ён, дадаўшы, што прэпарат не патрабуе нейкіх асаблівых умоў захоўвання і ў яго добры тэрмін прыдатнасці.
Гаворачы аб той частцы грузу, які быў закуплены, Дзмітрый Піневіч падкрэсліў, што кітайскія партнёры прапанавалі эксклюзіўныя цэны. «Паверце мне, гэта добрыя, эксклюзіўныя кошты, якія прадстаўлены нашай краіне. Гэта, безумоўна, стала фактарам пры перамовах нашых лідэраў», – сказаў міністр.
Дамоўленасць аб перадачы Беларусі 1,5 млн доз вакцыны была дасягнута падчас тэлефоннай размовы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі і Старшыні КНР Сі Цзіньпіна 10 студзеня 2022 года.
Дзмітрый Піневіч нагадаў, што гэта пятая партыя кітайскай вакцыны, якая паступіла ў Беларусь. Сумарна Кітай выдзеліў Беларусі 3 млн. доз у якасці гуманітарнай дапамогі і 4,6 млн. доз у рамках камерцыйнай закупкі.

Кітайская вакцына Vero Cell эфектыўная для прафілактыкі цяжкага цячэння захворвання пры мікроне, заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Се Сяоюн. «Эксперты СААЗ зусім нядаўна заявілі, што, паводле самых свежых даследаванняў, інактываваная вакцына супраць COVID-19, вырабленая Sinopharm, таксама эфектыўная пры штаме амікрон. І рызыка цяжкай плыні, шпіталізацыі пасля прышчэпкі нашмат зніжаецца», – сказаў Се Сяоюн.
Паводле яго слоў, супрацьэпідэмічная практыка ў Кітаі і за мяжой паказала, што кітайскія прэпараты традыцыйнай медыцыны таксама маюць добрую эфектыўнасць пры лячэнні пацыентаў, заражаных штамам амікрон.
У сувязі з гэтым пасол нагадаў, што ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку «Вялікі камень» рэалізуецца праект па распрацоўцы прэпаратаў традыцыйнай кітайскай медыцыны для лячэння COVID-19. «Так што мы спадзяемся, што і вакцына, і прэпараты дапамогуць нашым беларускім сябрам перамагчы гэту эпідэмію», – дадаў пасол.
Се Сяоюн заўважыў, што з 2020 года сумесная барацьба з эпідэміяй стала адным з ключавых напрамкаў кітайска-беларускага супрацоўніцтва. Урады і народы дзвюх краін падаюць адзін аднаму супрацьэпідэмічныя матэрыялы, медыцынскія эксперты своечасова дзеляцца сваім вопытам па прафілактыцы, кантролі, дыягностыцы і лячэнні пацыентаў, заражаных каранавірусам.
Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч адзначыў найвышэйшы ўзровень узаемадзеяння дзвюх краін у сферы аховы здароўя. Паводле яго слоў, супрацоўніцтва з Кітаем вядзецца па шырокім спектры напрамкаў – ад студэнцкай навукі да біятэхналогій. Паміж вну, установамі ідзе найактыўны абмен інфармацыяй не толькі ў разрэзе пандэміі, але таго, што ў цэлым укладваецца ў паняцце грамадскай аховы здароўя.
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя