by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(17) 373-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(17) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(17) 517-20-25

Віншаванне Аляксандра Хаджаева з Днем медыцынскіх работнікаў

Міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Аляксандр Хаджаеў павіншаваў усіх работнікаў сістэмы аховы здароўя з прафесійным святам.

Дарагія калегі, работнікі і ветэраны аховы здароўя, віншую вас з нашым прафесійным святам – Днём медыцынскіх работнікаў!

01_1706271043.jpg

Сімвалічна, што ў Год якасці мы адзначаем 105-годдзе аховы здароўя Беларусі і 80-годдзе вызвалення роднай зямлі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

За 105 гадоў сістэма аховы здароўя нашай краіны зведала вялікія змены: калі ў 1919 годзе сярэдняя працягласць жыцця дарослага насельніцтва не перавышала 45 гадоў, то сёння набліжаецца да 75 гадоў, а да 2030 года мы павінны выйсці на 80 гадоў. Гэта немагчыма без якаснай, адказнай і прафесійнай працы кожнага з нас на сваім працоўным месцы, без нашай агульнай каманднай працы.

Нашым папярэднікам было складана: у мінулым стагоддзі ў іх не было тых высокіх тэхналогій, якія сёння мы ўспрымаем як дадзенасць. У час Вялікай Айчыннай вайны на фронце працавала больш за 700 тысяч медыцынскіх работнікаў, дзякуючы якім у строй вярнулася каля 17 мільёнаў чалавек. А пасля яшчэ мелася быць цяжкая праца па аднаўленні сістэмы аховы здароўя...

Час выбраў нас, каб сёння мы, спадчыннікі тых, хто ствараў сучасную медыцыну, выкарыстоўвалі ўсе нашы дасягненні для таго, каб забяспечыць аказанне даступнай і якаснай меддапамогі кожнаму пацыенту!

Так, нам таксама бывае няпроста... Нашы родныя чакаюць нас, калі мы затрымліваемся на працы, калі зрываемся па званку, таму што камусьці тэрмінова патрэбна дапамога... Але мы выбралі гэтую прафесію, каб дапамагаць людзям, і калі яны здаравеюць і кажуць: «Дзякуй, доктар!» – Гэта лепшая ўзнагарода!

Няхай вашы пацыенты папраўляюцца, родныя вас разумеюць, а калегі падтрымліваюць. Здароўя вам і вашым блізкім!

Са святам!

14.06.2024
2023
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы