Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(17) 373-70-80Мінск:
(17) 285-00-10Брэсцкая вобласць:
(162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(212) 22-45-38Гомельская вобласць:
(232) 50-32-04Гродзенская вобласць
(152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(222) 32-23-42Мінская вобласць:
(17) 517-20-25Віншаванне Аляксандра Хаджаева з надыходзячым Новым годам і Калядамі
Міністр аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў павіншаваў усіх работнікаў беларускай сістэмы аховы здароўя з надыходзячым Новым годам і Калядамі.
Завяршаецца яшчэ адзін год... У кагосьці 2024-ы застанецца ў памяці такімі значнымі падзеямі, як стварэнне сям'і, нараджэнне дзіцяці, абарона дысертацыі ці атрыманне жылля... Але што калі здаецца, быццам не было за гэтыя 366 дзён нічога па-сапраўднаму істотнага?
Тады прыгадайце, колькім людзям вы дапамаглі, колькі разоў бачылі ўдзячную ўсмешку пацыента, чулі: “Дзякуй, доктар!”, колькі сем’яў дзякуючы вам сталі больш шчаслівымі, бо да іх вярнуўся родны чалавек!.. Упэўнены, што ў многіх беларускіх дамах у навагоднюю ноч прагучаць словы павагі і прызнання вашай працы, дарагія калегі!
Шмат хто з вас сустрэне свята на працоўных месцах, і гэта наш абавязак — аказваць дапамогу кожнаму, хто мае ў ёй патрэбу, у любы час, у любым кутку Беларусі.
Прэзідэнт нашай краіны Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, аб'явіўшы Год якасці, яшчэ раз нагадаў нам пра тое, што будучыня Айчыны залежыць ад кожнага з нас! Наша штодзённая, адказная і сумленная праца — унёсак у слаўнае сёння нашай Радзімы, гарант яе светлай будучыні.
Час сапраўды выбраў нас! І ў 2025-м нам трэба зрабіць самы галоўны выбар — выбраць спакойную, незалежную і квітнеючую Беларусь!
Хай у сем’ях пануюць каханне і згода, у калектывах — узаемапавага і падтрымка, у новым годзе пацыенты старанна выконваюць вашыя рэкамендацыі і вядуць здаровы лад жыцця. Жадаю вам і вашым блізкім моцнага здароўя, поспехаў і дабрабыту!