Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(17) 373-70-80Мінск:
(17) 285-00-10Брэсцкая вобласць:
(162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(212) 22-45-38Гомельская вобласць:
(232) 50-32-04Гродзенская вобласць
(152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(222) 32-23-42Мінская вобласць:
(17) 517-20-25РУП «Белфармацыя» прэзентавала першую ў Беларусі дзіцячую сімуляцыйную міні-аптэку
Адкрыццё новага, унікальнага праекта для малодшых школьнiкаў адбылося ў Мінску ў аптэцы №62 на пр.Пушкіна, 41.

Адкрыццё сімуляцыйнай аптэкі было прымеркавана да старту Рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці». Наведаць незвычайную сіммуляцыйную міні-аптэку змогуць падчас канікулаў дзеці малодшага школьнага ўзросту.
Намеснік гендырэктара РУП «Белфармацыя» Алена Ганчарова: з аднаго боку, мы ставім сабе за мэту прафарыентацыі, з другога, вучым малых адказным адносінам да свайго здароўя, знаёмім дзяцей з тым, хто працуе ў аптэцы і чым гэтыя людзі займаюцца. Дзеці могуць абраць любую ролю – фармацэўта, правізара, лекара. Міні-аптэка аснашчана ўпакоўкамі цацачных лекавых прэпаратаў, стэлажамі, дзе яны захоўваюцца, цацачнай дзіцячай касай. Прадугледжана месца з вагамі і ступкай, дзе дзіця можа зымітаваць працэс падрыхтоўкі парашкоў. Ёсць працоўнае месца лекара. За асобным сталом можна вывучаць біялогію і анатомію чалавека.

Міні-аптэка цікавая, у першую чаргу дзецям, якія цікавяцца вывучэннем біялогіі. Аднак заняткі могуць праходзіць для любых школьных груп. Як мяркуецца, экскурсіі будуць асабліва запатрабаваны на школьных канікулах. Такая экскурсія стане не толькі новым, але і цікавым і пазнавальным баўленнем часу.

Класныя кіраўнікі могуць даведацца падрабязнасці правядзення заняткаў для арганізаваных груп у спецыялістаў па тэлефоне 8 (017) 399-62-23 Інфармацыйны цэнтр РУП «БЕЛФАРМАЦЫЯ» ў буднія дні з 9.00 да 17.00 (абед – з 13.00 да 14.00) 62 на пр.Пушкіна, 41 у г. Мінску.
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя