Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(17) 373-70-80Мінск:
(17) 285-00-10Брэсцкая вобласць:
(162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(212) 22-45-38Гомельская вобласць:
(232) 50-32-04Гродзенская вобласць
(152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(222) 32-23-42Мінская вобласць:
(17) 517-20-25Пагадненне аб рэалізацыі праекта «Здароўе ў кожны рэгіён» падпісалі Міністэрства аховы здароўя і Белінвестбанк
Рэалізацыю сумеснага праекта «Здароўе ў кожны рэгіён» пачынаюць Міністэрства аховы здароўя і Белінвестбанк. Сёння адпаведнае Пагадненне падпісалі міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч і Старшыня праўлення ААТ «Белінвестбанк» Алег Казарэдаў. Дакумент прадугледжвае аснашчэнне высокатэхналагічным абсталяваннем арганізацый аховы здароўя малых гарадоў.

Пасля падпісання пагаднення міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч нагадаў аб задачы, пастаўленай Кіраўніком дзяржавы, згодна з якой «неабходна дайсці да малых гарадоў з тымі ж відамі якасных паслуг, якія аказваюцца ў буйных гарадах. Мы вызначылі тыя ключавыя гарады, дзе ўжо ёсць спецыялісты, якія падрыхтаваныя і якім трэба проста падставіць плячо», – растлумачыў Дзмітрый Піневіч. Ён заўважыў, што ў будучым такія праекты таксама будуць рэалізоўвацца. Мэта адна – паляпшэнне якасці і павышэнне даступнасці аказання медыцынскай дапамогі ў арганізацыях аховы здароўя населеных пунктаў з колькасцю да 50 тыс. чалавек.
«Бізнес павінен развіваць практыку адказнага інвеставання, укладваючы свае рэсурсы, у тым ліку ў сацыяльную сферу. Гэта будзе садзейнічаць устойліваму развіццю грамадства ў цэлым. Белінвестбанк з году ў год імкнецца пашыраць супрацоўніцтва з арганізацыямі аховы здароўя, умацоўваючы іх матэрыяльна-тэхнічную базу», – адзначыў Старшыня праўлення Алег Казарэдаў.

ВАЖНА: мэта праекта «Здароўе ў кожны рэгіён» – удасканаленне аказання медыцынскай дапамогі ў арганізацыях аховы здароўя населеных пунктаў з колькасцю да 50 тыс. чалавек. У рамках праекта прадугледжваецца аснашчэнне 6-ці бальніц высокатэхналагічным медыцынскім абсталяваннем для выканання эндаскапічных медыцынскіх умяшанняў на верхніх аддзелах стрававальнага тракта. Гэта цэнтральныя раённыя бальніцы Іванава, Лельчыц, Лепеля, Мядзела, Навагрудка і Шклова. Спецыяльнае абсталяванне для іх будзе закуплена і перададзена ў канцы 2023 – пачатку 2024 гадоў. За гэты час спецыялісты арганізацый аховы здароўя, якія ўдзельнічаюць у праекце, пройдуць адпаведную падрыхтоўку для работы на высокатэхналагічным абсталяванні.
Праект «Здароўе ў кожны рэгіён» стаў працягам сацыяльнага праекта «Дышы», які рэалізаваў банк у мінулым годзе. Тады шасці бальніцам краіны былі перададзены апараты штучнай вентыляцыі лёгкіх. У параўнанні з папярэднім праектам аб'ём фінансавання новага павялічаны больш як у 5 разоў.

Садзейнічанне арганізацыям аховы здароўя – адзін з ключавых напрамкаў карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці Белінвестбанка. Пачынаючы з 2020 года, банк аказаў арганізацыям аховы здароўя бязвыплатную (спонсарскую) дапамогу на суму Br987 тыс. У 2021-2022 гадах закуплены і бязвыплатна перададзены 10 апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх, 6 з якіх у рамках праекта «Дышы».
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя